Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

«Лепшае сельскае падвор’е-2011» (CMigrator copy 2)

22.08.2011
З ўдзельнікамі конкурсу ў намінацыі «Мой дом - мая крэпасць» знаёміць начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ. Фота Таццяны БОХАН Наталля і Аляксандр Сенькевічы з в. Сл.-Кучынка ў свой час узялі крэдыт і пабудавалі ўласны дом, у якім жывуць вось ужо 7 гадоў. Кожны год, імкнучыся да дасканаласці, маладыя гаспадары нешта дабаўляюць у агульны ансамбль падвор’я (здымак 1). Наталля шмат увагі надае добраўпарадкаванню прыдваравой тэрыторыі. Чаго толькі няма ў яе на падворку! Ружы, вялікая колькасць лілей (аж каля 40 відаў!), цыніі, астры, дэкаратыўныя кустарнікі. Падабаецца гаспадыні займацца і дамашнімі нарыхтоўкамі. Працуе Наталля загадчыцаю склада СГФ “Крыніца” ААТ “Мінскрамбуд”. Аляксандр – вадзіцель аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста в. Сл.-Кучынка. Увесь вольны час гаспадар аддае працы на ўласнай гаспадарцы, займаецца развядзеннем трусоў, любіць схадзіць у грыбы, ягады. У дружнай сям’і Сенькевічаў выхоўваюцца сын Андрэй (7 клас) (на здымку 2 разам з маці) і дачка Таццяна (3 клас). Сям’я Логман таксама пражывае ў в. Сл.-Кучынка. Уладзімір працуе механізатарам у СГФ “Крыніца”, Таццяна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. У сям’і падрастаюць чатырохгадовы Яўген і гадавалая Вікторыя (на здымку 3 разам з маці). 6 гадоў таму Логманы атрымалі ў гаспадарцы дом. За гэты час зрабілі яго ўнутраны рамонт, дабудавалі хлеў і гаспадарчыя памяшканні. Таццяна да нараджэння дзяцей працавала галоўным аграномам у сельгаспрадпрыемстве. У агародзе ў яе парадак: правільна размеркаваны кветнікі і газоны, радуе вока добры ўраджай агародніны і садавіны. У палісадніку шмат ужо па-восеньску афарбаваных кветак: тут вяргіні і цыніі, астры і бархатцы (здымак 4). “Пакуль дзеці малыя, то і часу вольнага амаль няма, але муж па гаспадарцы дапамае, вось разам і ўпраўляемся,” – дзеліцца сакрэтамі сямейнага жыцця гаспадыня. Пры знаёмстве з сям’ёй Віталія і Наталлі Юха з в. Бабоўня з’яўляецца цвердая ўпэўненасць у тым, што засталіся на вёсцы сапраўдныя гаспадары, што праца селяніна-земляроба папулярная і сярод моладзі. Хоць маладая сям’я і жыве ў доме параўнальна нядаўна, толькі няпоўныя 3 гады, але ўсё тут сведчыць пра пастаянную руплівую працу і стараннасць. “Вясною вырасцілі расаду капусты і памідораў, і не толькі для сябе, а і для вяскоўцаў, зараз прадалі капусту раннюю – вось і падспор’е ў гаспадарцы”, – расказвае Наталля (здымак 5) . На ўласным падвор’і вырошчваюць усё самі: і курэй, і качак, і гусей з індыкамі. Наталля захапляецца кветкамі, асабліва цікавяць яе сартавыя клемацісы, ружы. Уздоўж дарожак і платоў квітнеюць бархатцы і цыніі, расце бабіна лета (здымак 6). Любіць гаспадыня парадаваць сваіх блізкіх і смачнаю выпечкаю. Віталь не толькі добры гаспадар, але і заядлы паляўнічы. Працуе ён галоўным аграномам у РСУП “Бабоўня”. На радасць бацькам падрастаюць дачушка Насця (4 гады) і сынок Сяргей (5 месяцаў). Дагледжаны, прыветны домік сям’і Калінавых (здымак 7) адразу кідаецца ў вочы кожнаму, хто трапляе ў в. Душава на вуліцу Сонечную. А вясёлая малпачка на штучнай пальме здаецца так і запрашае зайсці ў двор. Алена Калінава працуе паштальёнам у аддзяленні паштовай сувязі в. Душава. Гэта з яе легкай рукі старыя рэчы ў гаспадарцы набылі новае жыцце: калаўрот і зламаная сячкарня сталі цудоўнымі падстаўкамі для гаршкоў з петуніямі, пафарбаваныя чыгуны – прыгожымі кашпо для розных кветак, на дэкаратыўным плоціку ля лаўкі размясціліся гліняныя збаны. У свабодную ад работы хвіліну дапамагае Алене ствараць такую прыгажосць і яе муж Аляксей – механізатар ААТ “Душава”. Разам яны змайстравалі пластыкавыя ландышы і штучных лебедзяў, буслянку з птушкамі і пляцень з арэшніку. Уласнымі намаганнямі пабудаваны гараж, дрывотнік, перагароджаны платы. Увогуле, праца на зямлі і вялікая гаспадарка забіраюць амаль увесь вольны час Алены і Аляксея. Старэйшая дачка Надзея пасля заканчэння 9 класаў паступіла ў Мінскі дзяржаўны ліцэй, малодшая Ульяна сёлета пойдзе ў першы класс (сям’я на здымку 8).  

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей