24
С Рождеством Христовым! (CMigrator copy 5)
25.12.2020
ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!
Ад усяго сэрца віншую католікаў, хрысціян іншых веравызнанняў і ўсіх людзей добрай волі з нагоды свята Божага Нараджэння. Хрысціянскія каштоўнасці, заснаваныя на ідэях любові да бліжняга, запаведзях дабра, міласэрнасці, справядлівасці, і ў далейшым будуць садзейнічаць умацаванню міру і згоды ў нашым грамадстве. А Раство працягне аб’ядноўваць нас, дапамагаць ствараць дабро і працаваць дзеля росквіту нашай роднай Беларусі.
Жадаю ўсім спакою і радасці, якія б напаўнялі нашы сэрцы і сэрцы нашых блізкіх. Няхай гэты радасны час пройдзе ў цёплай, сямейнай атмасферы, а поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары!
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
ПАВАЖАНЫЯ ХРЫСЦІЯНЕ, ЯКІЯ СВЯТКУЮЦЬ БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ 25 СНЕЖНЯ!
На працягу многіх стагоддзяў светлае свята Божага Нараджэння звяртае нас да міласэрнасці, любові і надзеі, да клопату адзін пра аднаго. І асабліва важнае значэнне яно набыло зараз, калі ўсе мы сутыкнуліся з небяспечнай хваробай і чакаем надзейнай духоўнай падтрымкі.
Гэта сямейнае свята, напоўненае цяплом дамашняга ачага і любоўю блізкіх, дабром і спачуваннем, радасцю і надзеяй. Давайце навучымся шанаваць простыя радасці, захоўваць мір і спакой дарагіх нам людзей. Няхай жыватворнае святло Раства азарае нашы дамы, дапамагае адносіцца больш беражліва адзін да аднаго, а мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі. Няхай цудоўны калядны настрой суправаджае вас на працягу ўсяго года!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии