Home
Воскресенье 01.06.2025 14:07

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Газета «Слава працы» объявила конкурс среди почтальонов Копыльщины

18.12.2020
Паштальёны ў ліку першых бяруць у рукі раённую газету «Слава працы» і пераадольваюць кіламетр за кіламетрам, каб дайсці да кожнага падпісчыка і ўручыць доўгачаканую прэсу. [caption id="attachment_97323" align="aligncenter" width="840"] ■ Алеся Дуброўская[/caption] Рэдакцыя «СП» зноў аб’явіла традыцыйны конкурс сярод аддзяленняў паштовай сувязі і паштальёнаў на лепшыя паказчыкі па падпісцы на раённую газету на 1-е паўгоддзе 2021 года. Паштальён гарадскога аддзялення сувязі «Капыль-2» Алеся Дуброўская з радасцю сустрэла навіну пра конкурс, пераможцай якога яна ўжо неаднойчы прызнавалася. — Сёлета са сваімі калегамі — прафесіяналам Нінай Васільеўнай Аляксанавай, маладзейшымі Святланай Місючэнка, Юліяй Вароніч і Наталляй Шкілевіч — абавязкова прымем удзел у конкурсе па падпісцы на раёнку, — адзначае Алеся. — Гэта ж наша родная газета, і яе мы павінны прапагандаваць у першую чаргу. Да таго ж адчуваць сябе пераможцай таксама хвалююча і ганарова. Гэта добры стымул, каб дасягнуць лепшых паказчыкаў. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей