Статыстычная інфармацыя адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні правільных даных аб развіцці раёна, вобласці, краіны. Расказвае начальнік аддзела статыстыкі Капыльскага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці Галіна ЧЫГІР:
— Станаўленне і развіццё дзяржаўнай статыстыкі непарыўна звязана з гісторыяй станаўлення і развіцця Беларусі. Органы статыстыкі неаднаразова пераўтвараліся, змянялася іх назва. Аднак галоўныя задачы і функцыі за-ставаліся нязменнымі – збор, абагульненне і аналіз статыстычнай інфармацыі аб эканамічным і сацыяльным развіцці краіны, забеспячэнне ёю органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці. Асабліва вялікія пераўтварэнні ў дзяржаўнай статыстыцы, яе арганізацыі і метадалогіі адбыліся ў сувязі з набыццём рэспубліканскага дзяржаўнага суверэнітэту. Праведзена вялікая работа па пераводзе статыстыкі на міжнародныя стандарты. Сёння беларуская статыстыка займае дастойнае месца сярод статыстычных службаў іншых дзяржаў.
Афіцыйная статыстычная інфармацыя, якая прадастаўляецца тэрытарыяльнымі органамі дзяржаўнай статыстыкі, іграе ключавую ролю ў выпрацоўцы і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў на месцах, з’яўляецца крыніцай фарміравання аб’ектыўных і дакладных даных аб эканамічным, дэмаграфічным, сацыяльным і экалагічным палажэнні.
Поспехі ва ўдасканальванні дзяржаўнай статыстыкі, павышэнне аператыўнасці, аб’ектыўнасці і дакладнасці статыстычнай інфармацыі – рэзультат актыўнай работы ўсіх супрацоўнікаў дзяржаўнай статыстыкі.
Наш аддзел статыстыкі не выключэнне. Працуюць тут 9 чалавек, людзі адказныя і добрасумленныя. Як і статыстыка ўвогуле, мы займаемся зборам і абагульненнем статыстычнай інфармацыі аб эканамічным і сацыяльным развіцці раёна і поўнасцю забяспечваем гэтай інфармацыяй кіраўніцкія органы нашага раёна.
Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б падзякаваць усім за адданасць сваёй справе, за штодзённую напружаную працу, адказнасць за даручаны ўчастак работы.
Жадаю ўсім супрацоўнікам і ветэранам статыстыкі моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту, новых поспехаў.
Мы дзякуем усім рэспандэнтам дзяржаўных статыстычных назіранняў – грамадзянам і суб’ектам гаспадарання — за актыўнае супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай статыстыкі. Разам мы робім адну вялікую справу – забяспечваем органы ўлады і кіравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй, на аснове якой будуецца эфектыўная сацыяльна-эканамічная палітыка дзяржавы.
Падрыхтавала Святлана АПАНАСЧЫК
Комментарии