Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

93

Па жыцці разам (CMigrator copy 3)

19.05.2010

да 80-годдзя “Слава працы”

За 11 верасня на першай паласе перадавы артыкул “Смерць фашысцкім разбойнікам”. У ім расказваецца, што ў раёне вораг знішчыў 9000 чалавек, і газета заклікае ўсіх на барацьбу з ненавісным ворагам. У чарговым вераснёўскім нумары заклік да моладзі раёна дастойна адзначыць 25-ю гадавіну Ленінскага камсамола і дапамагаць наступаючай арміі сваімі баявымі дзеяннямі. Былі надрукаваны невялікія замалёўкі пра камсамольцаў-падрыўнікоў Віктара К., Міхаіла Д. Апошні, Міхаіл Дурасаў, смелы падрыўнік, які падарваў сем варожых эшалонаў. Не раз трапляў у складаныя сітуацыі, з якіх выходзіў жывым, але ў адным з баёў ён загінуў. Прозвішчы канспіраваліся, каб немцы не даведаліся аб сваяках патрыётаў, бо гэта пагражала партызанскім сем’ям  расстрэлам (праз здраднікаў некаторыя экзэмпляры раёнкі траплялі ў рукі гестапаўцаў). У наступных нумарах паведамлялася, што мінскія падпольшчыкі ўзарвалі ката беларускага народа Вільгельма Кубэ. Гэта падштурхнула капыльскіх падпольшчыкаў такім жа метадам расправіцца з капыльскім бургамістрам Лобанам.

У дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі падпольшчык Аляксандр Станілевіч узняў сцяг над нямецкай жандармерыяй у цэнтры Капыля. Подзвігі патрыётаў і друкаванае слова райгазеты крушылі бастыёны ворага. Рэдакцыя імкнулася надрукаваць усе пісьмы сялян, заметкі партызан і падпольшчыкаў. З’яўляліся карыкатуры, якія высмейвалі заклятага ворага і іх памагатых. Клішэ партызанскія мастакі выразалі з гумы. “Рэжце, каліце, сячыце, вешайце вашывых фрыцаў, сцірайце іх з твару зямлі!” – заклікала газета-партызанка. А лістоўкі напаміналі: “Капыляне! Да вашага вызвалення з-пад фашысцкай няволі засталіся лічаныя дні. Уступайце ў барацьбу з ненавісным ворагам! Усімі сродкамі дапамагайце наступаючай Чырвонай Арміі!.. Смерць нямецкім захопнікам!”

Капыльшчына грымела ад партызанскіх баёў. Амаль увесь раён быў пад кантролем партызан. Па газеце можна пісаць гісторыю партызанскага руху на Капыльшчыне. Хіба можна прайсці міма такіх эпізодаў, расказаных у падпольнай райгазеце.

“Доўга чакалі нашы патрыёты каля вёсак Д. і К. нямецкай пагоні. У 16 гадзін пачуўся гул машын, з горкі з’язджаюць тры аўтамашыны з прычэпамі, яны пад завязку напоўнены гітлераўцамі, якія едуць грабіць і забіваць вяскоўцаў. І вось каманда “агонь!”, і аўтамат Косці Кліменкі косіць гітлераўцаў. Кінуты гранаты, і адразу ўзрываюцца машыны з прычэпамі. Узята ў палон 20 фрыцаў. Захоплены багатыя трафеі ўзбраення: 2 кулямёты, 18 вінтовак, аўтамат і шмат патронаў. У гэтым баі вылучыліся камандзір узвода Р. Ульян, кулямётчык Х. Мікалай, мінамётчык Ж. Віця і іншыя. Гэты гераічны ўчынак стане прыкладам для нашых партызан”. Аўтар – партызан М. М. Прозвішча Кліменкі Косці названа адкрыта, бо ён сам з Украіны, тут у яго не было сваякоў, таму яму не было каго баяцца.

Івана ІГНАТЧЫК


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей