Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

93

Сергей Пятигорец - из знаменитой династии механизаторов, хорошо известной далеко за пределами Копыльщины

16.12.2020
Сяргей Пяцігорац  (на здымку) – са знакамітай дынастыі механізатараў, добра вядомай на ціміразеўскіх землях і не толькі. Бацька Аляксандр Сцяпанавіч у 80-90-я гады быў адным з лепшых механізатараў раёна. У пачатку двухтысячных гадоў яго эстафету прадоўжылі сыны: старэйшы Сяргей і малодшы Алег. Імя механізатара Сяргея Пяцігорца з ААТ «Ціміразеўскі» калісьці не сходзіла з газетных палос, гучала ў тэле- і радыёэфірах. Цяпер яно сустракаецца крыху радзей. Але тым не менш пра перадавіка не забываюць. Мужчына характарызуецца спрытам і вопытам, жаданнем працаваць і ўменнем рабіць гэта на сумленне, з поўнай аддачай. З братам Алегам Сяргей неаднаразова станавіўся ўдзельнікам Рэспубліканскіх «Дажынак», двойчы атрымліваў з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ключы ад прызавых аўтамабіляў за высокія паказчыкі на ўборцы ўраджаю. Сяргей Пяцігорац з’яўляецца пераможцам Рэспубліканскіх «Дажынак», дзе заняў I месца сярод камбайнераў (моладзь) у 2003 го-дзе. Ён штогадовы (з 2004 па 2007 гады) пераможца Рэспубліканскіх спаборніцтваў уборкі ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўкі кармоў, II месца. У 2008 годзе з жонкай Вольгай Вацлаваўнай заняў I месца, а ў 2009 годзе прызнаны трэцім. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе Сяргей Аляксандравіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». — Я нарадзіўся і вырас у сям’і, дзе ўжо з дзяцінства нам з братам Алегам закладвалі такія паняцці, як працавітасць, беражлівыя адносіны да зямлі, — дзеліцца Сяргей Пяцігорац. — І мы вельмі гэтым ганарымся, ва ўсім стараліся быць падобнымі на бацькоў. На жаль, ні таты, ні мамы Валянціны Аляксандраўны няма побач, але на ўсё жыццё запомніліся яе словы, што чалавеку ніколі нельга быць абыякавым. І мы стараемся такімі быць. Калі ўжо бяромся за справу, то выконваем яе на сумленне. Гэтая рыса асабіста мне дапамагае ў працы і дазволіла неаднаразова выйсці пераможцам і прызёрам спаборніцтваў. Алег таксама некалькі разоў быў удастоены такога гонару. Так што шкадаваць няма пра што. Сяргей Пяцігорац асталяваўся ў Быстрыцы, жаніўся на Вользе, выхоўваюць дзевяцікласніцу Ангеліну і трэцякласніка Рамана. На падвор’і трымаюць невялікую гас-падарку, займаюцца градкамі. У асаблівай пашане — кветкі. Гэтым любіць займацца жонка, калі прыходзіць з працы з сельвыканкама, дзе з’яўляецца кіраўніком спраў. Каля дваццаці гадоў сям’я Пяцігорцаў жыве на вёсцы. Лічаць, што ім, як і іншым маладым сем’ям, надаецца належная ўвага. Вядома, хацелася б, каб было пастаяннае абнаўленне тэхнікі, будаўніцтва жылля і годны заробак. Калі ўсё гэта будзе, то ў моладзі само сабой адпадзе пытанне — заставацца на вёсцы ці не. А вось на тое, як Пяцігорцы праводзяць вольны час, гаспадар адказаў, што яго вельмі мала. То сяўба, то ўборка, то ворыва. Але калі з’яўляецца хвіліна, стараецца дапамагчы Вользе па гаспадарцы, пася-дзець за камп’ютарам, усёй сям’ёй з’ездзіць у лес па грыбы, на возера. Але самае галоўнае — займацца выхаваннем дзяцей, каб выраслі неабыякавымі людзьмі і жылі ў мірнай краіне. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей