Драбнейшыя клубні адпраўлялі на трактарны прыцэп, а вялікія, якіх, дарэчы, была пераважная большасць, затарвалі ў сеткі. Цяпер ідзе нарыхтоўка таварнай бульбы для г. Мінска, частка прадукцыі рэалізуецца прыватным структурам.
Бульбаводства з’яўляецца адной з важных галін земляробства рэспублікі. Бульбу нездарма завуць «другім хлебам»: запатрабаванасць чалавека ў ёй складае 130–140 кг у год, а фактычнае ж яе спажыванне перавышае норму прыблізна ў паўтара раза. Гэта тлумачыцца тым, што ў нас бульба з’яўляецца традыцыйным прадуктам і выступае своеасаблівай заменай агародніны, якую спажываем недастаткова.
Таму ў рашэнні праблемы харчовага забеспячэння краіны важная роля адводзіцца менавіта гэтай галіне. Узорным вытворцам гэтага прадукта, прычым не толькі для нашай рэспублікі, але і для краін блізкага замежжа, з’яўляецца ААТ «Старыца-Агра». Сюды пастаянна прыязджаюць паглядзець, павучыцца, таму што старыцкія аграрыі з года ў год, як губка, ўбіраюць у сябе самыя перспектыўныя і перадавыя тэхналогіі. Дзякуючы гэтаму ў сельгаспрадпрыемстве плануюць сёлета сабраць каля 10 тысяч тон бульбы (у мінулым годзе – 8500 т). Частка ўраджаю будзе закладзена на насенне, а таварныя клубні пойдуць на рэалізацыю ў г. Мінск, для рэстаранаў, школ, бальніц і г. д.
Масавую ўборку ў гаспадарцы пачнуць літаральна з дня на дзень, дзе будуць задзейнічаны два свае камбайны. Але без людскіх рук пакуль абысціся не ўдасца. Таму, як заўсёды, на дапамогу сельгаспрадпрыемства запросіць работнікаў па накіраванні сектара занятасці насельніцтва, вучняў гарадскіх, Старыцкай, Цімкавіцкай сярэдніх школ.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Вось які скарб вырас на старыцкіх палетках.; 2. Ідзе затарванне бульбы ў сеткі; 3. Старэйшы механізатар гаспадаркі Уладзімір Дубовік.
Комментарии