Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Рыхтуйце стрэльбы!

19.08.2011
У паляўнічых угоддзях Капыльшчыны пачалося летне-асенняе паляванне на некаторыя віды птушак. Аб гэтым нам паведаміў паляўніцтвазнавец Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Аляксандр КІШ. Паводле слоў Аляксандра Пятровіча, у светлы час сутак можна будзе паляваць з 13 жніўня — на вадаплаўную і балотную дзічыну, перапёлку, вальдшнэпа, шызага голуба, вяхіра. З 17 верасня пачнецца паляванне на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, канадскую казарку. Усю гэту дзічыну можна будзе браць пад прыцэл аж да 11 снежня. Аднак аматары такога віду баўлення вольнага часу не павінны забывацца на правілы бяспекі, у тым ліку і супрацьпажарныя, выходзіць на паляванне толькі пры наяўнасці адпаведнай пуцёўкі.

Маргарыта САКОВІЧ

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей