Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Итоги работы Транспортной инспекции по Минску и Минской области с 6 ноября по 6 декабря

09.12.2020
Якія вынікі работы по кантролю за аўтабамабілямі-таксі ў філіяле Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці з 6 лістапада па 6 снежня 2020 года? За каментарыем мы звярнуліся  да намесніка начальніка інспекцыі Алега Якшэвіча:          - Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта РБ №7 ад 23 лістапада 2017 года ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна пауплывала на якасць перавозак пасажыраў. Некаторыя, так званыя перавозчыкі пасажыраў, паблыталі адмену ліцэнзій з выкананнем правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія ніколі не адмяняліся для вытворцаў транспартных работ і паслуг. Яскравым доказам і прыкладам з’яўляюцца вынікі працы супрацоўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за месяц кантролю за аўтамабілямі-таксі, якi праводзiўся з 6 лістапада па 6 снежня 2020 года. Супрацоўнікамі  філіяла у горадзе Мінску і Мінскай вобласці праверана 346 транспартных сродкаў і выяўлена 670 парушэнняў, гэта значыць што амаль на кожны аўтамабіль выяўлена па два парушэнні: найбольшая колькасць парушэнняў па афармленню аўтамабіляў – таксі - 263 выпадкі, як па унутранаму так і па знешняму афармленню, пачынаючы ад адсутнасці у салоне таксі візітных картак вадзіцеля, перавозчыка, тарыфаў на перавозку пасажыраў і закончваючы плафонамі і жоўтымі палосамі па  бакавых паверхнях аўтамабіляў-таксі  шырыней не менш як 20 см; гэта адсутнасць таксометра альбо праца без яго уключэння – 39 выпадкаў і адсутнасць курсаў павышэння кваліфікацыі вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі альбо адсутнасць другіх неабходных дакументаў, згодна пункта 26 правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў 138 выпадкаў. А самае жахлівае, гэта каля паловы, у 50 % правераных транспартных сродкаў, у кожным другім, у 168 аўтамабіляў адсутнічае дзяржаўны паўгадавы тэхнічны агляд, які неабходна праходзіць адзін раз у 6 месяцаў. У 35-ці перавозчыкаў адсутнічаюць стрыхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. За грубыя парушэнні ліцэнзавання раней, да адмены ліцэнзавання, можна было пазбавіць працы з першага разу, а цяпер перавозчык не баіцца, што ен застанецца без працы і будзе працаваць  надалей, заплаціўшы чатыры базавых  велічыні за тэхагляд ці 10 базавых велічынь за адсутнасць стрыхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. Па выніках праверак складзена 191 актаў мерапрыемстваў тэхнічнага характару, па якіх выдадзена 191 прадпісанняў на ухіленне  выяўленых недахопаў.  На сягодняшні дзень  да адміністрацыйнай адказназнасці  прыцягнута 297 чалавек і яшчэ будуць прыцягнуты да адказнасці перавозчыкі па меры далейшай адпрацоўкі актаў МТХ. Адмена абавязковага выкарыстання пуцявых лістоў успрымаецца аддзельнымі перавозчыкамі як магчымасць выезду на лінію без праходжання кантролю тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам у рэйс і медыцынскага агляду вадзіцеля. У сувязі з гэтым такія парушэнні рэдка калі выяўляюцца, матэрыялы па выпуску аўтамабіляў-таксі трэба правяраць па месцы праходжання медагляду і тэхнічнага кантролю аўтамабіля, а не пры праверцы на лініі.   Пры адсутнасці пуцявога ліста складана праверыць рэжым працы і адпачынку вадзіцеля, ці працуе вадзіцель на лініі больш 10 гадзін у змену, ці адпачывае, выконвае перапынак паміж зменамі, не меней чым 12 гадзін, ці працуе болей шасці дзен падрад. Вадзіцелям аўтамабіляў-таксі трэба памятаць і не забывацца, каго яны перавозяць, не грузы, а людзей і ні у якім разе не грэбаваць правіламі безапаснай  перавозкі пасажыраў. Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей