19 лістапада 2020 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя:
«Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы – галоўны фактар умацавання адзінства нацыі. Прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Арт-Мінск» і выставачнага праекту «Графіка года».
Удзел у мерапрыемстве прынялі:
- Шаранговіч Наталля Васільеўна– першы намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз мастакоў»;
- Басалыга Андрэй Уладзіміравіч– намеснік старшыні па творчых і агульных пытаннях ГА «Беларускі саюз мастакоў».
Арт-фестываль выяўленчага мастацтва — I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў «VIVAT VITA», міжнародны фестываль «Арт-Мінск» і выставачны праект «Графіка года» — адкрыецца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (вул. Казлова, 3)
19 лістапада (чацвер) ў 18.00.
Арт-прастора ў цэнтры сталіцы стане асноўнай пляцоўкай агульнага праекта ГА «Беларускі саюз мастакоў», Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва», Цэнтра выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» пры падтрымцы ААТ «Газпром трансгаз Беларусь».
Наталля Васільеўна Шаранговіч паведаміла, што ў сумеснай экспазіцыі пасля адбору дасланых заявак прадстаўлены работы больш за 400 мастакоў. Усе яны прадэманструюць разнастайнасць напрамкаў, жанраў, тэхнік, якія існуюць і развіваюцца сёння ў беларускім жывапісе, графіцы і скульптуры. Камісія з аўтарытэтных экспертаў адабрала найбольш прафесійныя і тэматычна яркія творы мастакоў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі. Пры гэтым аўтар сваімі працамі можа ўдзельнічаць як у адным з заяўленых праектаў, так і ва ўсіх трох.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі акцэнтавалі ўвагу, што сёлета фестываль аб’яднае 6 выставачных пляцовак Мінска ў розных частках горада, на месяц ператварыўшы іх у адну вялікую і яркую галерэю. Мінчане і госці сталіцы змогуць пазнаёмяцца з творчасцю лепшых беларускіх аўтараў. Асобныя экспазіцыі «Арт-Мінска» і выставы да 90-годдзя Ул.Караткевіча падрыхтаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, юбілейная выстава графікі С.Цімохава адкрыецца ў галерэі «Мастацтва», выстава станковай скультуры і малюнкаў А.Арцімовіча ў выставачнай зале імя А.Бембеля, беларускі пейзаж будзе прадстаўлены ў галерэі «Беларт».
Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў адзначыла, што спецыяльным праектам сёлетняга арт-фестываля стане асобная экспазіцыя твораў народных мастакоў Беларусі ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д.Шчэмялёва. У рамках фестывалю распачнецца цыкл лекцый «Настаўнікі. Равеснікі. Вучні» мастацтвазнаўцы Т.Бембель у выставачнай зале імя А.Бембеля, прысвечаны знакавым постацям беларускай скульптуры ХХ стагоддзя.
Падчас правядзення арт-фестывалю запрошанае журы вызначыць лепшыя працы ў намінацыях «Жывапіс», «Графіка» і «Скульптура» I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры, пераможцу «Графікі года», а таксама ўладальніка «Гран-пры».
Мастацкі фестываль будзе працаваць для наведвальнікаў з 20 лістапада да 16 снежня 2020 года. Для зацікаўленых гледачоў арганізатары мерапрыемства плануюць правесці онлайн-трансляцыю на розных пляцоўках фестывалю.
Што зараз хвалюе беларускіх творцаў? Наколькі беларускае мастацтва здольна рэагаваць на выклікі часу? Якія новыя імены адкрывае фестываль? Якія ўзнагароды чакаюць пераможцаў I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў вы знойдзеце адказ у відэазапісы прэс-канферэнцыі па
спасылцы на
YouTube-канале РУП «Дом прэсы».
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ (ПРАЕКТЫ ФЕСТЫВАЛЮ):
- Палац мастацтва (Казлова, 3). I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”, міжнародны фестываль «Арт-Мінск» і выставачны праект “Графіка года”.
Адкрыццё 19 лістапада ў 18.00
- Галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12). Выстава графікі Сяргея Цімохова “Край святла”.
Адкрыццё 20 лістапада 2020 г. у 18.00.
- Галерэя «Беларт» (К. Маркса, 4). Выстава пейзажаў “Сузіранне цішыні”.
Працуе з 20 лістапада 2020 г.
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116). Міжнародны фестываль «Арт-Мінск».
Адкрыццё 24 лістапада 2020 г. у 17.00.
- Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д.Щемелева (ул.Рэвалюцыйная, 10). I трыенале жывапісу, графікі і скульптуры Беларускага саюза мастакоў “VIVAT VITA”.
Адкрыццё 25 лістапада 2020 г. у 18.00
- Выставачная зала імя А.Бембеля (ул.Я.Коласа, 29а). Выстава станковай скультуры і малюнкаў А.Арцімовіча“XXI стагоддзе” .
Адкрыццё 26 лістапада 2020 г. у 18.00
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116). Літаратурна-мастацкі праект «Княства вобразаў і сноў». Да 90-годдзя з дня нараджэння Ул.Караткевіча.
Адкрыццё 26 лістапада 2020 г. у 17.00.
- Выставачная зала імя А.Бембеля (ул.Я.Коласа, 29а). Лекцыя мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель “Міхаіл Керзін. 1883˗1979” з цыкла “Настаўнікі. Равеснікі. Вучні”, прысвечанай знакавым постацям беларускай скульптуры ХХ стагоддзя.
Комментарии