Завяршыўся рэспубліканскі творчы конкурс “Пад знакам Года малой радзімы”. У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны пераможцы і сярод іх – творчы калектыў рэдакцыі газеты “Слава працы”. Па рашэнні журы капыльскія журналісты ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Традыцыі і гісторыя роднага краю”.

Як адзначыў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, падчас анлайн відэаканферэнцыі ў Доме друку, тэматыка конкурсу адносна новая, але нягледзячы на гэта назіраецца вялікая зацікаўленасць. Ён закліканы прадэманстраваць дасягненні па зберажэнні і адраджэнні роднага краю, садзейнічаць выхаванню ў моладзі патрыятызму, любові да Радзімы.
Дарэчы, сёлета на конкурс было прадстаўлена 142 работы СМІ, сярод якіх 120 – рэгіянальных.
Вельмі прыемна, што з мноства ўдзельнікаў конкурсу, менавіта творчасць супрацоўнікаў “СП” была адзначана Дыпломам пераможцы. Тэматыка нашага выдання прасякнута любоўю да малой радзімы – духоўнай апоры, без якой чалавек не можа існаваць.
Марыя ШЭІНА
Комментарии