Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

В октябре на Копыльщине прошел месячник на наведению порядка на земле, благоустройство территории и озеленению

20.11.2020
На працягу кастрычніка ў раёне праходзіў месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, работы па добраўпарадкаванні ідуць амаль круглагадова, а не толькі ў нейкі асобны перыяд. Напрыклад, вясковыя жыхары не толькі забяспечваюць выкананне патрабаванняў па ўтрыманні індывідуальнага жылля, але і наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, абкошваюць безгаспадарныя дамы, якія знаходзяцца побач з іх сядзібамі. Зразумела, што такім чынам яны клапоцяцца ў першую чаргу аб сваіх інтарэсах, абараняюць зямельныя ўчасткі ад распаўсюджвання пустазелля. Але сустракаюцца выпадкі, калі насельніцтва трэба заклікаць ці нават угаворваць, каб навесці парадак. Многія людзі з разуменнем прымаюць да ведама заўвагі, а некаторым нават не патрабуецца іх рабіць: сапраўдны гаспадар заўсёды сам трымае сваю гаспадарку ў належным стане. – Са старымі, пустуючымі дамамі мы працуем згодна з Указам № 357 і судовымі пастановамі, – расказвае Ірына Мікалаеўна. – Створаны спецыяльныя камісіі, якія прызнаюць дамы пустуючымі, безгаспадарнымі, адшукваем нашчадкаў. Нягледзячы на складанасці з пачатку года ўдалося знесці 89 дамоў (пры запланаваных 78). Работы вядуцца нядрэнна на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў. Але ж найбольш актыўна ў Бабаўнянскім і Семежаўскім (у прыватнасці, в. Філіпавічы). Па меры магчымасці яны працягваюцца і зараз. На працягу месячніка актыўна вяліся работы за кошт суботнікаў, прыцягнення сродкаў і сіл насельніцтва, дзякуючы дапамозе актывістаў сельсаветаў на ачыстцы грамадзянскіх могілак. Але ж у пачатку лістапада падчас Дзён памяці многія зноў прыбіралі ля магіл сваіх родных. Таму сельсаветы паўторна праводзяць вываз смецця. Вядома ж, падчас асенніх работ не абыходзіцца без азелянення. Так, за гэты перыяд ужо пасаджана 1320 дрэў і больш чым 500 дэкаратыўных кустарнікаў. Актыўна працуюць у гэтым напрамку на тэрыторыі Семежаўскага, Бучацінскага, Грозаўскага, Цімкавіцкага сельсаветаў. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей