Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Капыльскі раён – сярод лідараў

17.08.2011
Па даных аблсельгасхарчу на 16 жніўня па валавым зборы збожжа ў Мінскай вобласці лідзіруюць раёны – Слуцкі (149 891 тона), Капыльскі (144 500 тон), Мінскі (137 445 тон).  

Дошка гонару па стане на 16 жніўня 2011 года

Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 16 жніўня 2011 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён-570” у складзе Сяргея Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Андрэя Міхайлавіча МІЦЬКО з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 605 га і намалаціў 2039 тон. Экіпаж камбайна “Акрос” у складзе Міхаіла Міхайлавіча ДАРАШЭВІЧА і Мікалая Анатольевіча МІХАЙЛОЎ-СКАГА з ААТ “Старыца-Агра”, які ўбраў 257 га і намалаціў 1208,9 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Вадзіма Мікалаевіча і Алега Мікалаевіча СЕЧКАЎ з ААТ “Семежава”, які ўбраў 262 га і намалаціў 1325 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Сяргей Генадзьевіч ЗЯНЬКОВІЧ з СГФ “Браткава”, які на МАЗ-5551 перавёз 1747 тон зерня. Вікенцій Аляксандравіч КУХАРЧЫК з МАУП “Доктаравічы”, які на ГАЗ-53 перавёз 951,1 тоны. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 16 жніўня 2011 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Аляксея Сяргеевіча АСТАХАВА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 400 га і намалаціў 1404 тоны. Экіпаж камбайна Дон-1500Б у складзе Івана Аляксандравіча і Сяргея Аляксандравіча КАРАЛЁЎ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 210 га і намалаціў 835 тон. Экіпаж камбайна “Кейс-80” у складзе Вадзіма Уладзіміравіча ЗАНКЕВІЧА і Дзяніса Артуравіча МАКСІМЕНІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 150 га і намалаціў 562 тоны. СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Андрэй Сяргеевіч КАРОЛЬ з ААТ “Старыца-Агра”, які на МАЗ-5551 перавёз 1305 тон зерня. Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53Б перавёз 768 тон.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей