Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

В Копыльском районе практически завершилась уборка сахарной свеклы

04.11.2020
Лічаныя гектары салодкага кораня на момант нашага наведвання заставаліся для выкопвання і ў ААТ «Ціміразеўскі». Сёлета пад культуру адведзена плошча ў 500 гектараў. На полі паміж Вераб’евічамі і Быстрыцай кіпіць работа. Камбайн «Holmer» шпарка ідзе па полі, вырываючы з зямлі буракі і пакідаючы пасля сябе бацвінне. За  рулём  —  механізатар Аляксандр Гарашчэня. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Галко расказвае, што Аляксандр Валянцінавіч хоць і працуе ў дадзенай гаспадарцы першы год, але зарэкамендаваў сябе як адказны і старанны работнік. Да гэтага ён працаваў у суседняй гаспадарцы і быў у ліку перадавікоў. Вопытны механізатар выконвае ўсе сезонныя віды работ. Ды і ўборка салодкіх караняплодаў залежыць ад механізатара і яго напарніка Анатоля Шэпеля, якія пазменна працуюць на камбайне. Яны дакладна ведаюць не толькі тэхналогію ўборкі караняплодаў, але і тое, у якіх умовах павінны расці буракі, як іх патрэбна апрацоўваць. [caption id="attachment_95881" align="aligncenter" width="840"] ■ На ўборцы буракоў - механізатар Аляксандр Гарашчэня[/caption] Разам яны ўбіраюць да 20 гектараў цукровых буракоў у суткі, накопваюць прыкладна 1400 тон салодкіх караняплодаў. — Перад тым, як прыступіць да працы, абавязкова ўносім параметры кожнага поля ў камп’ютар, і той аптымальна настройвае работу бацвіннярэза, карчавальніка і іншых вузлоў, — адзначае механізатар Аляксандр Гарашчэня. — Як толькі запаўняецца бункер, салодкія караняплоды высыпаюцца ў бурт. Затым пагрузчыкам прадукцыя размяркоўваецца па грузавіках і адпраўляецца на Слуцкі цукроварафінадны камбінат. [caption id="attachment_95879" align="aligncenter" width="840"] ■ Дырэктар Сяргей Галко і Аляксандр Гарашчэня[/caption] Вырашчаным ураджаем цукровых буракоў аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» ўвогуле задаволены: на розных палетках з гектара накопваюць па 400-600 цэнтнераў караняплодаў. — Цукровыя буракі — гэта культура, якая патрабуе пільнага догляду, — расказвае дырэктар Сяргей Галко. — Усе пралікі адразу будуць бачны: пры невыкананні тэхналогій пасевы зарастаюць пустазеллем, расліны хварэюць і гніюць. У гэтым плане мы спрацавалі бездакорна: перад пасевам унеслі ў глебу неабходную колькасць калійных і фосфарных угнаенняў, усходы падкармілі азотам, правялі гербіцыдныя апрацоўкі. Цукрыстасць караняплодаў складае ў сярэднім 17,3%, што вышэй за сярэднераённы паказчык. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей