Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

На Копыльщине проходит месячник по наведению порядка на земле, посадке деревьев и кустарников в населенных пунктах

03.11.2020
На Капыльшчыне праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, пасадцы дрэў і кустоў у населеных пунктах у рамках экалагічнай кампаніі да Года малой радзімы. Працягваецца азеляненне і на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета. Па словах старшыні мясцовага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча, асноўная ідэя акцыі «Пасадзі сваё дрэва» заключаецца ў тым, што кожны жыхар або арганізацыя могуць унесці ўклад у добраўпарадкаванне і азеляненне свайго населенага пункта. Экалагічная кампанія ўключае ў сябе таксама правядзенне суботнікаў, акцый і іншых мерапрыемстваў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторый. Гэта мерапрыемства стала традыцыйным. Напрыклад, вучні Ванелевіцкай СШ разам з работнікамі Доктаравіцкага сельвыканкама штогод увесну і ўвосень разам займаюцца азеляненнем. Вось і днямі яны высадзілі сквер з 25 каштанаў і 25 клёнаў на пляцоўцы каля школы. У аграгарадку Новыя Доктаравічы мясцовыя навучэнцы папоўнілі парк 50 новымі дрэўцамі. Супрацоўнікамі Ванелевіцкага дзіцячага ясляў-сада сумесна з ААТ «Піянер-Агра» пасаджана 100 кустоў спірэі. У хуткім часе запланавана закладка алеі з рабін у Новых Доктаравічах. Месячнік па восеньскай пасадцы будзе працягвацца, пакуль дазволяць спрыяльныя ўмовы надвор’я. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей