Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Порядок – прежде всего: председатель Грозовского сельисполкома – о приоритетных направлениях работы

26.10.2020
Захаванне зямлі, населеных пунктаў у чысціні і парадку — агульная і галоўная задача. Таму не выпадкова, што і ў рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў прыярытэтным з’яўляецца дадзены напрамак. Для таго, каб сельвыканкаму справіцца з усімі пытаннямі і праблемамі на дадзенай тэрыторыі, патрабуецца зладжаная і добрасумленная работа ўсяго актыву сельскага Савета, дэпутатаў, старэйшын, вельмі важна мець цесную сувязь паміж сельвыканкамам і арганізацыямі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета.  [caption id="attachment_95520" align="aligncenter" width="840"] ■ Ідзе спілоўванне старых дрэў у в. Праснакі[/caption] — Чысціня і добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў у нас выходзяць на першы план, — гаворыць старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган. — Таму работа сельвыканкама штогод пачынаецца з нагадвання грама-дзянам аб захаванні патрабаванняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі на сходах грамадзян шляхам падворнага абходу. Грамадзянам, якія парушаюць Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, выдаюцца прадпісанні аб ліквідацыі парушэнняў ва ўстаноўленыя тэрміны. З пачатку года сельвыканкамам выдадзены гаспадарам домаўладанняў 407 прадпісанняў па навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі. Самыя распаўсюджаныя парушэнні — складзіраванне пяску і іншых будматэрыялаў побач з домаўладаннямі і несвоечасовае скошванне пустазелля. [caption id="attachment_95519" align="aligncenter" width="650"] ■ Жанна Скрыган[/caption] У бягучым годзе на тэрыторыі сельсавета ліквідавана 36 стыхійных сметнікаў, знесена 1760 метраў старых агароджаў, насельніцтвам устаноўлена 1730 метраў новых. На грамадзянскіх могілках за сродкі насельніцтва ўстаноўлена 332 метры жалезабетоннага плота, абсталяваны 3 пляцоўкі для збору адходаў, спілаваны 284 аварыйныя дрэвы. Працуе сельвыканкам па Указе № 357 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб пустых і старых дамах»: рашэннем суда два пустуючыя дамы (в. Труханавічы і в. Баркаўцы) прызнаны безгаспадарчай маёмасцю і перададзены ў камунальную ўласнасць Грозаўскага сельвыканкама.  На гэты час знесены тры дамы, адзін фундамент, адна гаспабудова. Не застаюцца без увагі і шматдзетныя сем’і, а іх на тэрыторыі сельсавета — 37. Актыўна вядзецца будаўніцтва жылля для іх. На пустых участках вырастаюць прыгожыя дамы. Сем сем’яў ужо палепшылі свае жыллёвыя ўмовы, будуецца шэсць дамоў, выдзелены зямельныя ўчасткі для будаўніцтва васьмі сем’ям, дзве займаюцца рэканструкцыяй уласных дамоў. У рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні на тэрыторыі сельсавета пасаджана 191 дрэва, 73 кустарнікі. У цяперашні час наводзіцца парадак на тэрыторыях арганізацый і замацаваных за імі. Падтрымліваецца парадак на грамадзянскіх могілках, добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі мемарыяльных комплексаў і воінскіх пахаванняў. — Такім чынам, па развіцці тэрыторыі зроблена многае, аднак мы бачым свае перспектывы: нам трэба зрабіць яшчэ больш, — падкрэсліла Жанна Скрыган.   ГРОЗАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ ВІЗІТНАЯ КАРТКА: Агульная плошча тэрыторыі сельсавета складае 16 295 га. ► Тут знаходзяцца філіял «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» і ААТ «Праснакі». ► У склад сельсавета ўваходзяць 34 населеныя пункты, у якіх пражываюць 2240 чалавек. ► Сістэма адукацыі прадстаўлена Грозаўскім, Каменскім і Камсамольскім ВПК дзіцячы сад-СШ, Праснакоўскім дзіцячым садам. ► Сярод медыцынскіх устаноў — Грозаўская ўрачэбная амбулаторыя, Каменскі і Камсамольскі фельчарска-акушэрскія пункты. Таксама на тэрыторыі сельсавета размешчаны УАЗ «Грозаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат». (в. Канюхі), аптэка, сацыяльны пункт, дом сумеснага самастойнага пражывання («Дом надзеі») у аграгарадку Грозава. ► Магазіны працуюць у аграгарадках Грозава (два), Камень, вёсках Канюхі, Праснакі, Камсамольская, Сунаі, аддаленыя населеныя пункты абслугоўваюць аўтамагазіны. ► Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Грозаўскі СДК, Канюхоўская бібліятэка-клуб, Грозаўская бібліятэка. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей