Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

Преимущество – осенней пахоте: в ОАО «Преснаки» поднятию зяби уделяется большое внимание

22.10.2020
Працаўнікі ААТ «Праснакі», якія ў тэрмін завяршылі сяўбу азімых культур, амаль што ўбралі кукурузу на сілас, увагу пераключылі на ўзняцце зябліва, клін якога складае 1782 гектары. На сярэдзіну бягучага тыдня план выкананы больш чым на 30 працэнтаў, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне. У гаспадарцы кіруюцца правілам заканчваць ворыва зябліва да наступлення халадоў. Тут разумеюць, што аддача ад позняга ўздыму зябліва намнога меншая, чым калі гэта будзе зроблена своечасова. [caption id="attachment_95420" align="aligncenter" width="840"] ■ Галоўны аграном Настасся Аўчарова з механізатарам Андрэем Гаргуном[/caption] – Увосень сапраўды работ восем, а восеньскае ворыва глебы – адна з завяршальных, – пачала размову галоўны аграном таварыства Настасся Аўчарова. – І кожная тэхналагічная аперацыя павінна выконвацца ў аптымальныя тэрміны. Кожны дзень мы ўздымаем па 45-50 гектараў. Наступнай вясной тут размесцяцца асноўныя культуры: пшаніца, авёс, ячмень. У гэтыя дні на ворыве задзейнічаны чатыры энерганасычаныя трактары. Гаспадарскі падыход забяспечвае найбольшую карысць ад уносімых угнаенняў і павышае аддачу з гектара. Да таго ж, своечасовае ворыва зябліва гарантуе аператыўнае ўключэнне гаспадаркі ў веснавую пасяўную і папярэджвае рост пустазелля. І ў тым, што тэхніка тут не прастойвае, мы пераканаліся, пабываўшы на палетках ля вёсак Стараселле і Падлужжа, дзе механізатары Андрэй Гаргун і Мікалай Міхадзюк вялі ўздым зябліва на магутных «Беларусах». Было відавочна, што механізатары стараюцца. За працоўны дзень яны імкнуцца ўзняць як мага большую плошчу. Рыхтаваць глебу для веснавой сяўбы пачалі ў канцы верасня. Стаўку, як бачым, зрабілі на энерганасычаную тэхніку, выкарыстоўваючы яе ўвесь светлавы дзень. Да пачатку лістапада, як лічыць галоўны аграном, работа будзе поўнасцю завершана. [caption id="attachment_95424" align="aligncenter" width="840"] ■ На ворыве - механізатар Мікалай Міхадзюк[/caption] Перад ворывам унесены гліфасатутрымліваючыя прэпараты, якія ачышчаюць палі ад шматгадовага пустазелля. У гаспадарцы, дарэчы, ужо не першы год ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па прымяненні такіх прэпаратаў. Апошнім часам яны ўносяцца непасрэдна восенню, каб падоўжыць іх тэрмін дзеяння. – Сёння можна смела гаварыць, што прымяненне прэпаратаў безупыннага дзеяння станоўча адбіваецца на ўраджаі сельскагаспадарчых культур, – працягвае Настасся Юр’еўна. – Наогул, зяблеваму ворыву – аднаму з асноўных прыёмаў агратэхнікі – мы надаём вялікае значэнне. Як бы ні складваліся ўмовы надвор’я, яно садзейнічае стварэнню ў глебе спрыяльнага рэжыму для раслін і забяспечвае прырост ураджаю. Але асноўная перавага – гэта скарачэнне тэрмінаў веснавых палявых работ. Сяргей КОЗЕЛ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей