Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

86

Время сахарной свеклы: как проходит уборка урожая корнеплодов в ОАО "Старица-Агро"

20.10.2020
Праца на цукровых палетках працягваецца. З раніцы і да позняга вечара не сціхае сельгаспадарчая тэхніка на палетках ААТ «Старыца-Агра», працаўнікі якога клапоцяцца пра ўраджай гэтага года і закладваюць аснову на будучы. Як вядома, дзе старанная і напружаная праца, там і добрыя вынікі. У сельгаспрадпрыемстве дакладна ведаюць, што шмат чаго трэба паспець да першых маразоў і зімовых халадоў. [caption id="attachment_95299" align="aligncenter" width="840"] ■ Намеснік дырэктара Уладзімір Патоцкі (справа) гутарыць з механізатарам Аляксандрам Ермаловічам[/caption] Вырошчваннем цукровых буракоў у гаспадарцы займаюцца традыцыйна, таму заўсёды атрымліваюць нядрэнны ўраджай. Сёлета салодкія караняплоды занялі плошчу ў 450 гектараў, большую частку аграрыі ўжо ўбралі – 327 гектараў. На палетках увесь дзень кіпіць работа. Уборку цукровых буракоў выйграла адна з прыватных фірм. – Безумоўна, вырашальную ролю адыгрывае надвор’е: трэба, каб былі і дажджы, і сонца. А яшчэ неабходна ўнесці ў глебу дастатковую колькасць хімічных угнаенняў, – расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. – Усе складаемыя, вядома ж, патрэбныя, але не менш важную ролю адыгрывае захоўванне тэхналогіі, пастаянны клопат аб ураджаі і напружаная праца нашых аграрыяў. Уладзімір Рудакоўскі падзяліўся, што тэхніка працуе без збояў, а ўборка ідзе строга па графіку. Дарэчы, у гэтым годзе ўраджайнасць цукровых буракоў – звыш 600 цэнтнераў з гектара і гэта самы большы паказчык у раёне. Спачатку сотні тон салодкага карэння складаюць у бурты, пасля адпраўляюць на чыгуначную станцыю Цімкавічы, адкуль ажыццяўляецца перавозка караняплодаў на прадпрыемства па перапрацоўцы. Сёлетні ўраджай ААТ «Старыца-Агра» пастаўляюць на Слуцкі цукроварафінадны камбінат. – Цукровыя буракі – гэта культура, якая патрабуе шмат увагі, – адзначае намеснік дырэктара па раслінаводстве Уладзімір Патоцкі. – Усе пралікі адразу будуць бачны: пры невыкананні тэхналогій пасевы зарастаюць пустазеллем, расліны хварэюць і гніюць. У гэтым плане мы спрацавалі бездакорна: перад пасевам унеслі ў глебу неабходную колькасць калійных і фосфарных угнаенняў, усходы падкармілі азотам, правялі гербіцыдныя апрацоўкі. Цяпер не нарадуемся! Цукрыстасць караняплодаў складае звыш 17%, што вышэй за сярэднераённую. Старыцкія аграрыі плануюць завяршыць уборку гэтай культуры да надыходу першых замаразкаў, таму тэхніка і надалей будзе працаваць у напружаным рэжыме. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей