36
Ветеран педагогического труда Копыльщины - с благодарностью к работникам автопарка и дорожной службы
19.10.2020
У кастрычніку сваё прафесійнае свята адзначаюць аўтамабілісты і дарожнікі Беларусі, якія аблягчаюць праблемы пажылых людзей такой патрэбнай працай.
У бягучым годзе дарожнікі дабавілі радасці жыхарам вуліцы Усходняй, заасфальтаваўшы яе. А супрацоўнікі аўтапарка № 21 шмат работы правялі на гарадской аўтастанцыі.
Зала чакання пасажыраў мае цяпер вельмі прывабны выгляд: прыгожая столь, пафарбаваны сцены, устаўлены новыя вокны, заменены пасадачныя месцы для пасажыраў на вельмі зручныя скамейкі. Утульнасць залы чакання стане яшчэ большай, калі на вокнах з’явяцца жалюзі. Так лічыць Таццяна Вішнеўская, галоўны бухгалтар аўтапарка.
Пра добрыя справы супрацоўнікаў аўтастанцыі расказаў намеснік дырэктара Мікалай Нікалаеў, які адзначыў, што 13 супрацоўнікаў аўтастанцыі маюць канкрэтныя абавязкі і выконваюць іх добрасумленна. У сувязі з новай хваляй каронавіруса супрацоўнікі аўтастанцыі забяспечаны ўсім неабходным для прафілактычных мер: маскамі, аднаразовымі пальчаткамі, дэзынфіцыруючымі сродкамі. Вільготную апрацоўку ў салонах аўтобусаў выконваюць прыбіральшчыцы Валянціна Куневіч і Зінаіда Салавей. За іх працай сочыць начальнік аўтастанцыі Вітольд Дамяняка.
Шчыра выконваюць свае абавязкі дыспетчары-касіры Наталля Тарчыла, Наталля Гурская, Святлана Горбач. Іх ветлівыя тлумачэнні пасажырам па тэлефоне 114 дапамагаюць правільна арыентавацца ў аўтобусных маршрутах. На дапамогу ім прыходзяць Святлана Уласік –галоўны касір ці яе памочніца Вольга Давідоўская. На замену водпускаў запрашаюць Людмілу Карпеку, вельмі добразычлівую і адказную работніцу. За знаходжанне аўтобусаў і другой тэхнікі на тэрыторыі аўтастанцыі і яе ахову нясуць адказнасць вартаўнікі Дзмітрый Мароз, Анатоль Каско і Анатоль Крукоўскі, якія працуюць па графіку. Яны ахоўваюць і ўсю астатнюю маёмасць, якая знаходзіцца на тэрыторыі.
Нас, пасажыраў, больш за ўсё цікавіць своечасовая адпраўка аўтобусаў, ці ў рабочым яны стане. Заўсёды хочацца адпраўляцца ў дарогу ў праветраным, прыбраным салоне, дзе вадзіцель заўсёды звяртае ўвагу на чысціню і парадак. Большасць вадзіцеляў – сапраўдныя прафесіяналы, культурна выхаваныя людзі. Гэта Юрый Дарашэвіч, Дзмітрый Баран, Валянцін Калос-ка, Аляксандр Зорыч, Анатоль Казак, Анатоль Шчурскі, Аляксандр Жгун, Генадзь Харковіч, Іван Каляда, Мікалай Шыдлоўскі, Аляксандр Паграбіцкі, Сяргей Гурыновіч, Аляксандр Ермалінскі, Рыгор Холад. Ад імя ўсіх ветэранаў працы вялікі дзякуй за добрую працу, уважлівасць на дарогах, стараннасць і акуратнасць.
3 павагай Анна АРЛОЎСКАЯ,
ветэран педагагічнай працы
Поделиться
Комментарии