Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Абзац — новости жизни Копыльского района

15.08.2011
Выручка ад рэалізацыі тавараў,  прадукцыі, работ, паслуг за паўгоддзе ў арганізацыях Капыльскага раёна склала 298,6 млрд рублёў, або ў 1,5 раза больш, чым за такі ж перыяд летась. Пачалася праверка гатоўнасці дашкольных устаноў адукацыі да новага навучальнага года. У склад прадстаўнічых камісій, якія наведаюць кожны дзіцячы сад,  уваходзяць  спецыялісты  аддзела  адукацыі, РайЦГЭ. Такая ж праверка на наступным тыдні чакае і агульнаадукацыйныя школы. З мэтай стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў раёне, удасканалення работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў  райвыканкамам прынята рашэнне, якім зацверджана Палажэнне аб парадку заахвочвання грамадзян, якія прымаюць актыўны ўдзел у дзейнасці па захаванні законнасці і правапарадку. На V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны”, які пройдзе сёння ў г. Старыя Дарогі, прымуць удзел і капыляне – майстры-метадысты раённага Цэнтра ткацтва Сёння аўтаклуб РЦК  з удзельнікамі мастацкай сама-дзейнасці пад кіраўніцтвам Таццяны Кахановіч выступіць у маланаселеных вёсках Блеўчыцкага сельскага савета:  Красіна, Малінава, Домантавічы, Кіявічы. Дзве латвійскія каманды пацвердзілі заяўку на ўдзел у Нацыянальным фестывалі эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”, які пройдзе сёлета 17 верасня.  У аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму чакаюць яшчэ пацвярджэнні ад спартсменаў з Літвы і Расіі. 20 жніўня на ФАКу ў Капылі сустрэнуцца футбольныя клубы «Колас» з Чэрвеня і «Капыль», які, дарэчы, папярэдне прайграў «Беразіно» з лікам 6:0.    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей