Home
Пятница 27.06.2025 09:24

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Массовая уборка сахарной свеклы стартовала в Копыльском районе

08.10.2020
Масавая ўборка цукровых буракоў стартавала на Капыльшчыне. Лідарамі па ўраджайнасці і тэмпах нарыхтоўкі традыцыйна з’яўляюцца старыцкія і семежаўскія аграрыі. Тут збіраюць каля 600 цэнтнераў з гектара. Адначасова з нарыхтоўкай ідзе і адгрузка караняплодаў на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Увогуле ж у раёне вырошчваннем караня-плодаў займаюцца 11 гаспадарак. Для ўборкі гэтай сельскагаспадарчай культуры ва ўсіх сельгасарганізацыях задзейнічана свая тэхніка, а таксама абслуговых арганізацый і прыватных прадпрыемстваў. – У гэтым годзе ўборачная плошча цукровых буракоў у раёне складае 6511 гектараў. На жаль, з-за кліматычных умоў, а менавіта адсутнасці дастатковай колькасці ападкаў вясной, пылавых бур падчас ранніх тэрмінаў развіцця культуры адбылася частковая гібель пасеваў, – расказала першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама Наталля Ведзень. Недахоп вільгаці за ўвесь вегетацыйны перыяд адбіўся ў цэлым на ўраджайнасці буракоў. Паводле даных цукровых камбінатаў, вага аднаго караняплода прыкладна на 200 грамаў менш, чым у да-дзены перыяд мінулага года. Адпаведна, ураджайнасць у гэтым годзе ў сярэднім будзе ніжэй. – Калі прайшлі дажджы, у буракоў пачалася новая вегетацыя, пачало адрастаць новае лісце. Пры аднаўленні росту бацвіння адбыўся адток цукру з самога караняплода ў лісце. Гэта значыць, знізілася цукрыстасць. Базісны паказчык цукрыстасці складае 16%, – працягвае Наталля Васільеўна. [caption id="attachment_94827" align="aligncenter" width="840"] Аператары буракаўборачнага камбайна «ROPA» Віталь Парфянюк і Аляксандр Ханыкоў[/caption] Цукровыя буракі ў ААТ «Прагрэс 2010» культура стратэгічная. Салодкі караняплод тут вырошчваюць даўно і даволі паспяхова. Падабралі прадукцыйныя гатункі, вызначылі ўрадлівыя землі, строга захоўвалі ўсе агранамічныя тэрміны – у выніку атрымлівалі нядрэнную ўраджайнасць. Праўда, сёлета яна пакуль што знаходзіцца на ўзроўні 450 ц/га, што прыкладна на 80 ц/га менш, чым летась. На гэта ў многім паўздзейнічала надвор’е. –  Плошча цукровых буракоў у нас адна з найбольшых у раёне – 675 гектараў. Мы яе традыцыйна падтрымліваем на гэтым узроўні, – падкрэслівае галоўны аграном Мікалай Краўчанка. – Падчас ранняй уборкі ў пачатку верасня мы ўбралі 38 гектараў. Адгрузка вядзецца ў нас згодна з планам, у сярэднім па 1 тысячы тон у дзень. Вывазка штодзённая. Але перспектыва такая, што аб’ём вывазкі і адгрузкі будзе павялічвацца. Задача – хутка і без страт сабраць салодкі караняплод. На ўборцы задзейнічаны два камбайны: адзін са слуцкага аграсэрвісу, другі з прыватнага прадпрыемства «ВітГрузТранс». Давялося прыбегнуць да іх дапамогі, бо спецыялізаванай тэхнікі ў самім «Прагрэсе» няма. Двух камбайнаў дастаткова, запэўніваюць аграрыі, магутнасці тэхнікі дазваляюць без страт выкапаць караняплод усяго за некалькі тыдняў. Увесь ураджай салодкага караняплода адразу ж вывозіцца ў Цімкавічы на буракапрыёмны пункт для далейшай пастаўкі на Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей