Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Дзень нараджэння – за штурвалам камбайна

15.08.2011
4 жніўня падчас наведвання адкрытага акцыянернага таварыства “Душава”, дзе ля в. Ржаўка ішла ўборка ячменю, у абедзенны перапынак давялося трапіць у сапраўдную святочную атмасферу. Віноўнікам урачыстасці стаў старшы камбайнер Павел Тарасевіч, які ў гэты дзень прымаў віншаванні з днём нараджэння, а таксама як лепшы механізатар – з працоўнай перамогай. [caption id="attachment_12131" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцелі Аляксандр Карлюк і Сяргей Загорскі"][/caption] Дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Байраш падзякаваў Паўлу Францавічу за выдатную работу і з нагоды 45-годдзя ад адміністрацыі  ААТ “Душава” ўручыў  падарунак. Павіншаваць перадавога камбайнера таксама прыехала дырэктар Душаўскага СДК Зінаіда Шыманская  ў  суправаджэнні артыстаў установы культуры, а таксама дачка юбіляра Наталля, якія падарылі кветкі і ў дадатак – прыгожыя песні, цудоўны настрой для ўсіх удзельнікаў уборачнай кампаніі. На палях сельгаспрадпрыемства сёлета шчыруюць сем камбайнавых экіпажаў, кожны з якіх ужо мае добры хлебаробскі вопыт. Уся тэхніка абноўленая, што дазваляе за дзень зжынаць не менш за 100 – 110 га спелай нівы. Сёлета нядрэнна ўрадзілі азімая пшаніца і трыцікале, з якіх і пачалася ўборка. І калі азімыя больш-менш парадавалі, то, як і ў многіх гаспадарках, падкачалі яравыя культуры. – Той ураджай ячменю, што спадзяваліся атрымаць, на жаль, мы не атрымоўваем, – расказвае дырэктар ААТ “Душава”. – Літаральна са 100 гектараў, што прыбралі ўчора, намалочана ўсяго па 25 ц/га і агульны вал склаў 250 тон. Але гэта былі самыя падгарэлыя ўчасткі. Мяркую, што калі пяройдзем на нізінныя плошчы, ура-джайнасць ячменю крыху павысіцца. [caption id="attachment_12132" align="aligncenter" width="443" caption="Віншаванні М. Байраша (справа) прымае П. Тарасевіч"][/caption] Немалаважным складаемым у ланцужку сельскагаспадарчай кампаніі з’яўляецца дапрацоўка збожжа. Для гэтага ў ААТ “Душава” маюцца тры сушыльныя комплексы, якія працуюць на мясцовых відах паліва. Для бесперабойнага працэсу было нарыхтавана 450 кубаметраў дроў. Нягледзячы на тое, што комплексы далёка не новыя, паступова гаспадарка разлічваецца з дзяржзаказам. Ужо пастаўлена збожжа на барысаўскі камбінат хлеба-прадуктаў, іншыя прадпрыемствы. Цяпер пачалі ад-грузку піваварнага ячменю. Аператыўна вядуцца і работы на ўборцы саломы. Для гэтага задзейнічаны два сваіх прэсы. Але нагрузка на іх вельмі значная, і, каб своечасова справіцца на гэтым участку, на дапамогу прыйшоў прэс з абласнога мехатрада. Яшчэ на палях не ўбраны ўраджай гэтага года, а ў ААТ “Душава” ўжо ідзе падрыхтоўка да азімага севу: вядзецца ворыва, уносяцца мінеральныя ўгнаенні. Як кажуць, сёлетні ўра-джай прыбірай і пра будучы дбай. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей