Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Прыйшлі на дапамогу

15.08.2011
Уборачная ў раёне набліжаецца да свайго фінішу. Хлебаробы, не зважаючы на капрызы надвор’я, працавалі не пакладаючы рук, каб сабраць і зберагчы кожнае зярнятка. Аднак любая справа ідзе весялей, калі рабіць яе дапамагаюць такія ж зацікаўленыя ў добрым рэзультаце людзі. Сёлета на дапамогу вяскоўцам прыйшлі прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, 14 арганізацый выдзелілі сваіх прадстаўнікоў, якія на час уборачнай змянілі звычны рытм работы і сталі камбайнерамі, аператарамі збожжасушыльных комплексаў. Дапамогу гараджан скарысталі 16 сельгаспрадпрыемстваў. Аляксандр Лазюк і Аляксандр Абцэшка, якія працуюць электрамантажнікамі ў ТАА “Капыльскі энергасервіс”, на час уборачнай “прапісаліся” ў ААТ “Піянер-Агра”. Яны працуюць на сучасным збожжасушыльным комплексе ЗСК-30,  дапрацавалі 2712 тон збожжа. Дарэчы, для Лазюка гэта ўжо 19 сезон. Сам мясцовы, ён добра ведае смак хлебаробскага хлеба, напружанасць працы ў такую гарачую пару. Аднак ніколі не адмаўляў роднай гаспадарцы ў дапамозе. Маргарыта САКОВІЧ НА  ЗДЫМКУ:  Аляксандр  Лазюк і Аляксандр Абцэшка. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей