Як вядома, у Капылі вядуцца работы па падрыхтоўцы да важных мерапрыемстваў наступнага года – Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак-2021».
[caption id="attachment_94653" align="aligncenter" width="840"]
■ Укладка асфальта на вул. Пушкіна[/caption]
Наперадзе – шмат задум, вялікія планы. Магчыма, атрымаецца вырашыць тыя пытанні, якія не адзін год чакалі сваёй чаргі з-за недахопу фінансавання. Праекты былі, але да рэалізацыі справа не дайшла. Па некаторых працэс ужо пайшоў. Асабліва гэта датычыцца гарадскіх вуліц.
[caption id="attachment_94655" align="aligncenter" width="840"]
■ Укладваецца тратуар па вул. Партызанскай[/caption]
Напрыклад, па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марыны Канончык, праведзены рамонтныя работы (пакладзены новы асфальт) па вуліцах Заазёрнай 2-й, Усходняй, Коршака, Маладзёжнай, завулках Заазёрным і М. Горкага. Гэтымі днямі добраўпарадкоўваецца вуліца Пушкіна, укладваецца плітка на мосце па вул. Партызанскай. У бліжэйшых планах – вуліцы Астрэйкі, Піянерская, Загорная і іншыя.
[caption id="attachment_94654" align="aligncenter" width="840"]
■ Пасля рамонту вул. Заазёрная 2-я[/caption]
Надаецца ўвага цэнтральнай частцы горада, вуліцы Партызанскай, чакаюць мадэрнізацыі многія будынкі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии