Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Экран жніва на 12 жніўня 2011 года

15.08.2011
Ужо 44 камбайнавыя экіпажы намалацілі па 1000 і больш тон збожжа. Сярод іх па шэсць экіпажаў з ААТ “Ціміразеўскі”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, пяць з ААТ “Піянер-Агра”, чатыры з ААТ “Капыльскае”, па тры з ф-ла “Лакнея”, ЗАТ “Жыліхава” і ААТ “Скабін”, па два з “Прагрэс-2010”, СГФ “Руднае”, ф-ла “В. Раёўка”, ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. У раёне ўбрана 35 465 га збожжавых і зернебабовых, што складае 93,2 %. Намалочана 136697,4 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 38,5 ц/га. Закончылі жніво хлебаробы ААТ “Піянер-Агра”, ААТ “Скабін”, ААТ “Старыца-Агра”, ДП “Грозава-агра”. Блізкія да яго завяршэння СГФ “Руднае”, ф-л “Лакнея”, МАУП “Доктаравічы”. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Семежава” — 57,5 ц/га, “Скабін” — 56,2 ц/га, “Піянер-Агра” — 53,7 ц/га, “Старыца-Агра” — 51,4 ц/га. Перасягнулі 10-тысячны рубеж па валавым намалоце ААТ “Капыльскае” — 16 999 тон, ААТ “Ціміразеўскі” — 13 710 тон, ААТ “Старыца-Агра” — 10 355 тон, ААТ “Семежава” 10485,4 тоны. Паралельна жніву вядзецца ўборка саломы: усяго яна ўбрана на 21 870 га — 62 % да абмалочанага. У тым ліку здробнена на 8548 га, запрасавана на 13 322 га, звезена запрасаваная салома з 8048 га. Па зводках упраўлення райсельгасхарчу падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей