Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

О том, как молодежь Копыльского района отмечала дни рождения комсомола в разные годы

23.09.2020
Для старэйшага пакалення камсамол – успаміны аб юнацтве, нязгасным энтузіязме, рамантыцы і творчым палёце. Гэта арганізацыя аб’яднала ў той далёкі час юнакоў і дзяўчат, пазнаёміла мільёны людзей, падарыла краіне вялікія будоўлі. Слаўная гісторыя камсамола Беларусі стваралася пры актыўным удзеле і моладзі Капыльскага раёна. Асабліва камсамольцы стараліся дасягнуць высокіх вынікаў напярэдадні юбілейных дат. Пра тое, якімі поспехамі ў 1970 і 1980 гадах сустракала моладзь Капыльшчыны значныя святы, пісала раённая газета. Год 1970-ы Напрыклад, 50-годдзе камсамола Беларусі стала двайным святам для многіх членаў ВЛКСМ калгасаў, саўгасаў і прамысловых прадпрыемстваў Капыльшчыны. Як пісала «Слава працы», напярэдадні свята кандыдатамі ў члены партыі сталі лепшыя юнакі і дзяўчаты – перадавікі сацыялістычнага спаборніцтва ў гонар ХХІv з’езда КПСС. Сярод іх трактарыст саўгаса «Лясное» Анатоль Валога, дыспетчар Уладзімір Бычэнка і механік Барыс Львовіч з Капыльскай аўтабазы № 21, ветфельчар з калгаса «1 Мая» Уладзімір Лобан і многія іншыя. У годзе ленінскага юбілею ў рады Камуністычнай партыі ўступілі 29 камсамольцаў раёна. За актыўны ўдзел у гаспадарчым і культурным будаўніцтве, плённую работу па камуністычным выхаванні моладзі і ў сувязі з 50-годдзем ЛКСМБ Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР узнагародзіў граматамі вялікую групу камсамольцаў рэспублікі, у тым ліку і з нашага раёна. Ганаровую Грамату Вярхоўнага Савета БССР атрымалі трактарыст калгаса імя Суворава Мікалай Каляда і брыгадзір племзавода імя Дзяржынскага Уладзімір Касінскі, Грамату Вярхоўнага Савета БССР – брыгадзір калгаса «Кастрычнік» Уладзімір Камяк, ветфельчар калгаса «1 Мая» Уладзімір Лобан, шафёр калгаса «Іскра Леніна» Іван Максіменя, рабочы райпрамкамбіната Эдуард Сінюк, птушніца калгаса «Ленінец» Аляксандра Чаркас і слесар раённага аб’яднання «Сельгастэхніка» Міхаіл Шулешка. Год 1980-ы З шырокім размахам святкавалі на Капыльшчыне і 60-гадовы юбілей ЛКСМБ. Як пісала першы сакратар РК ЛКСМ Беларусі Л. Заяц, ва Усесаюзнай эстафеце камсамольскіх спраў удзельнічала 2,5 тысячы юнакоў і дзяўчат. 44 члены выканалі да юбілею камсамола асабістыя пяцігодкі. Толькі на заводзе гумава-тэхнічных вырабаў у лік 11-й пяцігодкі працуе ўжо 16 камсамольцаў. Сярод іх – Валянціна Каляда, Васіль Сасункевіч, Ніна Самахвал, Аляксандр Лешчанка. Напярэдадні свята па ўсёй Беларусі прайшоў камсамольска-маладзёжны суботнік, у якім прынялі ўдзел і 3,5 тысячы камсамольцаў і моладзі капыльшчыны. Самааддана на ўборцы бульбы ў саўгасе «Бабоўня» працавалі камсамольцы аддзела культуры райвыканкама і работнікі РК ЛКСМБ. Вызначыліся другі сакратар райкама камсамола Віктар Плашкевіч, сакратар райкама камсамола Галіна Мазурэнка, работніца раённай бібліятэкі Клаўдзія Цвірко і многія іншыя. Старонкі гартала Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей