Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Удачы, табе Алена!

15.08.2011
Аператар машыннага даення МТК “Андросаўшчына” ААТ “Старыца-Агра” Алена Гушчэня прадстаўляе Капыльскі раён у абласной маладзёжнай інтэрнэт-акцыі “Чалавек працы”. Акцыя, арганізаваная Мінскім абкамам ГА “БРСМ”, праходзіць з 15 ліпеня па 30 жніўня 2011 года на афіцыйным партале “Моладзь Міншчыны” (www.brsmok.by), дзе рэгулярна размяшчаюцца вынікі работы аператараў за тыдзень. Такім чынам вызначыцца лідар і па выніках акцыі. Алена, нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо даволі вопытная працаўніца. Дарэчы, прымаць удзел у спаборніцтвах ёй не навіна, паколькі ў 2009 годзе яна прадстаўляла Капыльскі раён на абласным свяце маладых прафесіяналаў, дзе выступіла даволі годна. Зараз у Алены не самы лёгкі перыяд у жыцці, тым больш прыемнай была б для яе перамога ў акцыі. І хочацца спадзявацца, што ўсе нашы землякі падтрымаюць дзяўчыну ў гэтым імкненні. Фота і тэкст Маргарыты САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей