Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Шанс мае кожны

11.08.2011
Адкрываючы чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пры Капыльскім райвыканкаме, намеснік старшыні КСН Зоя Дайняк падкрэсліла, што пасяджэнне будзе чыста прафілактычным. А неабходнасць у гэтым ёсць, і вельмі вострая. “У нас, — сказала Зоя Леанідаўна, — самая высокая ўдзельная вага злачыннасці ў Мінскай вобласці”. Яна прывяла некаторыя лічбы, што тычацца работы КСН. Так, за першае паўгоддзе бягучага года камісіяй разгледжаны 231 матэрыял (за аналагічны перыяд 2010 г. — 164), з якіх  —  на дарослых  — 138 (2010 г. — 81), на непаўналетніх — 93 (2010 г. — 72). Усяго праведзена 23 пасяджэнні КСН супраць 21 у 2010 г. Згодна з Дэкрэтам №18 адабраны 26 дзяцей у бацькоў з нядобранадзейных сем’яў (2010 г. —12). Непаўналетнімі за І-е паўгоддзе здзейснена 16 крадзяжоў, 2 грабяжы, 1 угон аўтатранспарту. —  За кожнай з гэтых лічбаў, — сказала Зоя Леанідаўна, — лёс маладога чалавека, за які яшчэ можна пазмагацца, даць яму шанс, які, дарэчы, мае кожны. Часта падлетак становіцца ахвярай абставін, іншы раз на супрацьпраўныя  дзеянні  яго  правакуюць  сябры, сям’я… Так-так, менавіта сям’я, паколькі дзіця — яе адлюстраванне, адтуль яны чэрпаюць асноўныя жыццёвыя прынцыпы і правілы паводзін у грамадстве. Але не ўсе бацькі з’яўляюцца прыкладам для сваіх дзяцей. Адзін за другім заходзілі яны ў залу пасяджэнняў райвыканкама, каб адказаць на пытанне: “Што ўжо зроблена, каб вярнуць у сям’ю адабраных і змешчаных у сацыяльны прытулак дзяцей?” Такое пытанне камісія задала, напрыклад, Марыне Б., дзіцё ў якой адабралі 13 чэрвеня, Аксане Д. — маці трох дзяцей, Аляксандру К., двое яго дзяцей таксама змешчаны ў прытулак. Сур’ёзная размова адбылася з Уладзімірам Л., бацькам трох дзяўчынак.  Тое ж самае тычыцца і Вольгі Р., маці трох дзяцей, якая цвёрда ўпэўнена, што “нармальна займаецца выхаваннем дзяцей”. Алену К. добра ведаюць на Капыльшчыне. Маці чатырох дзяцей, двое з якіх ужо паўналетнія, нават не памятае, калі ў яе адабралі дзяцей. Жанчына можа запіць так, што забывае аб сям’і. За 2 месяцы на рабоце была толькі тры дні. На момант рэйдавай праверкі дамашніх умоў, у якіх утрымліваюцца дзеці, члены КСН былі ўражаны тым, што дома з прадуктаў харчавання нічога не было… Увогуле, падчас такіх праверак становіцца не па сабе, калі заходзіш у хаты, якія даўно перасталі быць увасабленнем утульнасці. Як рэагаваць на маладую маці, якая атрымала адрамантаваны дом і здолела за кароткі час ператварыць яго ў хлеў? Абарваныя шпалеры, тлустыя плямы на сценах, мурзатая газавая пліта, даўно нямыты, брудны посуд. карацей кажучы, скрозь антысанітарыя. Такая ж неахайнасць прывіваецца і яе дзецям. Сціпла і сарамліва выглядае і 14-гадовая Жэня з в. Бабоўня. Яна шукае любую магчымасць, каб вырвацца ў Капыль, а там, як кажуць, адарвацца па поўнай. Вось і ў апошні раз яе затрымалі ў гарадскім парку ў… нецвярозым стане… Не стану стамляць чытачоў пералікам іншых  асоб, што былі заслуханы на пасяджэнні камісіі. Іх гісторыі падобыя, нібы тыя блізняты. У аснове — неадольная цяга да спіртнога, і як вытворныя — беспрынцыповасць, безадказнасць, абыякавасць — гэткі заганны ланцуг. Парваць яго будзе цяжка але парваць яго неабходна, дзеля будучага нашага грамадства. Уладзімір СКРЫПІНСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей