Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Падарожжа з Жыліхава на «Камчатку»

11.08.2011
Сваё падарожжа я пачала каля сталовай, падсеўшы ў машыну, якая развозіць абеды. Андрэй Вячаслававіч Доўнар, чалавек ветлівы і з пачуцём гумару, паабяцаў даставіць мяне да кропкі назначэння. [caption id="attachment_12051" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнер Аляксандр Валчок"][/caption] Першым нашым прыпынкам быў КЗС, дзе працуе брыгада па сушцы і дапрацоўцы зерня. Раздатчыца Святлана Цімафееўна Вішня пачала падрыхтоўку да выдачы абедаў. Паціху сабраўся працоўны люд, за ядою вяліся размовы аб надзённым. Я расказала аб перадавым вопыце гаспадарак раёна, раздала прывезеную з сабою перыёдыку, пагаманілі пра надвор’е, якое псуе работу. За размовамі і час бяжыць хутчэй. Смачна паабедаўшы, працаўнікі прыняліся за працу, а мы паехалі далей. Наступным прыпынкам было поле пад назвай “Камчатка”, яно самае далёкае, 12 км ад галоўнай сядзібы, знаходзіцца на мяжы са Слуцкім раёнам. На ім працавала 5 камбайнаў. Сустрэлі мяне ветліва, са словамі: “Што нам скажа бібліятэка?” А сказаць было што: два сямейныя экіпажы, Уладзімір Валчок з сынам Аляксандрам і браты Уладзімір і Аляксандар Мяцельскія, намалацілі свае першыя ў гэтым сезоне 500 тон. Працуюць на адвозцы зерня перадавікі і вадзіцелі  МАЗаў  С. А. Валчок, В. М. Балвановіч, А. І. Грэсскі. Хутка да маіх слоў віншавання далучыўся і дырэктар  ЗАТ  “Жыліхава А. П. Кукраш, які таксама прыехаў на палетак. Кожны экіпаж атрымаў паштоўку з гумарыстычнымі вершамі аб іх саміх, аб іх працы, аўтар якіх Аляксей Каваленка, былы дырэктар Жыліхаў-скага СДК. Хуценька паеўшы, памочнікі абглядалі свае машыны, камбайнёры вялі размовы з дырэктарам, раіліся, слухалі парады, гарталі прывезеныя часопісы і газеты. Але ўсё рабілася на бягу, бо час такі — няма калі бавіцца. [caption id="attachment_12052" align="aligncenter" width="443" caption="Сямейны экіпаж у складзе Аляксандра і Уладзіміра Мяцельскіх"][/caption] Уборачная — гарачая пара не толькі для камбайнераў, але і для розных  сфер абслугоўвання. У сталовай в. Жыліхава работа кіпіць з рання і да вечара, на кухні завіхаецца повар Святлана Анатольеўна Яцына, ёй патрэбна прыгатаваць смачныя і якасныя абеды для ўдзельнікаў жніва. З раніцы ўжо пабывала на нарадзе фельдшар Тамара Аляксандраўна Наяровіч, яна мерае артэрыяльны ціск і ставіць штамп аб допуску да працы ў пуцявы ліст. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ганна Іванаўна Ільючык  сумесна з галоўным эканамістам ЗАТ “Жыліхава” Марынай Генадзьеўнай Макарэвіч падводзяць вынікі мінулага дня, на дошку інфармацыі вывешваецца “Маланка” з прозвішчамі перадавікоў, колькасць убраных гектараў, заработная плата за кожны дзень. Не засталася ў баку і бібліятэка. Ва ўстанове арганізавана выстава “Весткі з палёў”, дзе змяшчаецца дакументацыя аб ходзе ўборачнай кампаніі, перыё-дыка, якая яе асвятляе. Вольга РАДКЕВІЧ, бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей