Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

157

На праздновании Дня белорусской письменности в Белыничах состоялась передача вымпела Копылю

08.09.2020
Перадача вымпела адбылася падчас урачыстых мерапрыемстваў у Бялынічах. Эстафету старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку перадаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка. Дарэчы, правядзенне свята стала магчымым дзякуючы намаганням дэпутата парламента Людмілы Ніжэвіч разам з кіраўніцтвам раёна і вобласці. [caption id="attachment_93925" align="aligncenter" width="840"] ■ Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык (справа) прыняў вымпел ад старшыні Бялыніцкага райвыканкама Васіля Захаранкі[/caption] Васіль Захаранка адзначыў: жыхары Бялынічаў ганарацца тым, што традыцыйнае культурнае свята кнігі, нацыянальнай культуры і кнігавыдання ў 2020 годзе прымаў іх родны горад, які ўнёс важкі ўклад у развіццё кнігадрукавання. Старшыня Бялыніцкага райвыканкама падкрэсліў, што ў горадзе зрабілі ўсё магчымае, каб усім было камфортна і цікава. [caption id="attachment_93953" align="aligncenter" width="840"] ■ Выступаюць самадзейныя калектывы Магілёўшчыны[/caption] Старшыня Капыльскага райвыканкама ў сваю чаргу падзякаваў за аказаны гонар і запрасіў усіх беларусаў у 2021 годзе прыехаць на Дзень беларускага пісьменства ў Капыль. Цырымонія адкрыцця свята ў Бялынічах прайшла на галоўнай сцэне на вуліцы Савецкай. Падчас адкрыцця свята намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што за гады незалежнасці Дні беларускага пісьменства прынялі гарады ў розных кутках краіны. Сёння гэта праект, без якога нельга ўявіць жыццё беларусаў. Андрэй Кунцэвіч таксама зачытаў віншаванне Кіраўніка дзяржавы, адрасаванае гасцям і арганізатарам свята. Зачытана са сцэны было і віншаванне старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. У ім гаворыцца, што такія мерапрыемствы дэманструюць адзінства беларускага кнігадрукавання з гісторыяй і культурай нашага народа, служаць падмуркам для далейшага развіцця краіны. [caption id="attachment_93952" align="aligncenter" width="650"] ■ Караваі - ганаровым гасцям[/caption] Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц акцэнтаваў увагу на тым, што прымаць свята такога маштабу ганарова для кожнага горада. Ён падзякаваў усім, хто далучыўся да арганізацыі мерапрыемства. [caption id="attachment_93951" align="aligncenter" width="840"] ■ Усе месцы ў зале заняты[/caption] «На Бялыніцкай зямлі жывуць працавітыя, адкрытыя і таленавітыя людзі. Тут нарадзіліся вядомыя дзеячы мастацтва. Не дзіўна, што Бялынічы выбраны сталіцай правядзення 27-га Дня беларускага пісьменства. Мы сёння аддаём даніну павагі  людзям, якія ўздымалі на высокі ўзровень беларускае слова, іх імёны ведае ўвесь свет. Гэта і Еўфрасіння Полацкая, і Якуб Колас, і Янка Купала, і Максім Багдановіч, і Францыск Скарына, і многія іншыя. Для беларусаў кніга заўсёды была крыніцай ведаў», — сказаў Леанід Заяц. Кульмінацыяй свята стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У Бялынічах працавалі дзясяткі тэматычных пляцовак. Для гасцей фестывалю былі адкрыты гандлёвыя рады, кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці і мноства міні-канцэртаў. [caption id="attachment_93950" align="aligncenter" width="650"] ■ На сцэне - Аляксей Хлястоў[/caption] Акрамя таго, у цэнтры горада адбылося адкрыццё памятнага знака Бялыніцкай іконы Божай Маці. Гэта адна з самых унікальных рэліквій Беларусі, ушанаваная дзвюма канфесіямі. У рамках фестывалю адкрылі і новы будынак раённага мастацкага музея імя Бялыніцкага-Бірулі. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, пісьменнікі і госці свята. [caption id="attachment_93954" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас майстар-класу ў імправізаванай друкарні[/caption] У цэнтры горада размясцілася маляўнічая выстава-вернісаж выяўленчай і паэтычнай творчасці. У парку «Ліпавы гай» адкрыта пляцоўка, на якой праходзілі конкурсы і выставы для самых юных гасцей фестывалю. Насупраць будынка райвыканкама арганізатары запусцілі квэст-гульню «Скарбы князя Гальшанскага», якая хутка дазволіла ўдзельнікам форуму адчуць сябе героямі твораў Уладзіміра Караткевіча. Акрамя таго, у цэнтры Бялынічаў адбыўся паказ мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў на беларускай мове, прайшлі творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і аўтограф-сесіі. [caption id="attachment_93955" align="aligncenter" width="840"] ■ У складзе дэлегацыі Капыльшчыны - начальнікі аддзелаў Капыльскага райвыканкама Марына Канончык і Ірына Пабока ў адной з фотазон свята[/caption] Арганізатары фестывалю ўпэўнены, што Дзень беларускага пісьменства гэта тое свята, якое аб’ядноўвае ўсіх тых, хто любіць беларускую культуру і паважае беларускую літаратуру. У гэтым годзе ў рамках фестывалю ўдзел у мерапрыемствах рознага фармату прымалі пісьменнікі з дзесяці краін: Латвіі, Малдовы, Украіны, Літвы, Грузіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана, Сербіі, ЗША. Завяршыўся Дзень пісьменства ў Бялынічах, які наведалі і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, вялікім святочным канцэртам і маляўнічым салютам. Сваімі меркаваннямі дзеляцца прадстаўнікі Капыльшчыны: Старшыня райвыканкама Сяргей ПІЛІШЧЫК: — Адзначу, што ўражанняў было мора. І ў нейкай ступені яны неаднародныя. Было прыемна пагля-дзець, наколькі шмат зроблена ў горадзе да свята. Адсюль і хваляванне, ці паспеем мы на такім узроўні падрыхтаваць наш Капыль? Тым больш, што было адзначана, што планка добраўпарадкавання і правядзення свята павінна з кожным годам расці. Для нас гэта будзе няпросты год — давядзецца шмат і ўзмоцнена папрацаваць, знайсці нешта тое, што было б самым прывабным. Мне вельмі спадабалася святочная атмасфера. Яна была прыемная, спакойная, нейкая нават дамашняя. Людзі з усмешкай, добразычліва ставіліся адзін да аднаго. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна ШУРАКОВА: — Эмоцыі мяне проста перапаўняюць. Як музейшчыка, вядома ж, уразіў пабудаваны новы музей. Будынак проста шыкоўны. Галоўная вуліца дыхала нейкай свежасцю, прыгажосцю і, безумоўна, бясконцай любоўю да роднай Беларусі. Жылыя дамы, адміністрацыйныя будынкі — усё ўпрыгожана з нацыянальным каларытам. Было відаць, што горад святкаваў. Мы бачылі шчаслівыя ўсмешкі людзей, адчувалі гонар за сваю краіну. Адным з хвалюючых момантаў стала перадача эстафеты Капылю. Калі кіраўнік раёна Сяргей Пілішчык запрашаў на свята да нас у наступным годзе, то ў яго словах гучала надзея, што наша краіна будзе жыць і квітнець. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей