Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Бурмакі — не падвядуць!

10.08.2011
Браты Іван і Мікалай Бурмакі працуюць у ААТ “Малінава”: ідуць па жніву своеасаблівым ланцужком. Іван на “Лідзе” абмалочвае збажыну, а старэйшы з братоў Мікалай следам падбірае і прасуе салому. Нарадзі-ліся ў Талмачове, зараз жывуць у Смалічах. Гаспадарка выдзеліла дамы, маюць добрыя дружныя сем’і і… любімую работу. [caption id="attachment_12035" align="aligncenter" width="443" caption="Вячаслаў Русак з камбайнерам Іванам Бурмакам"][/caption] “Бурмакі ніколі не падводзяць, — распавядае дырэктар ААТ “Малінава” Вячаслаў Русак. — На іх самыя адказныя сезонныя работы. Іван, да прыкладу,  калі   псуецца   на-двор’е, ставіць свой камбайн, садзіцца ў кабіну новенькага “Беларуса-3022” і рыхтуе палеткі ўжо пад асеннюю сяўбу. Мікалай сёлета пасеяў у гаспадарцы ўсю кукурузу, буракі, займаўся іх доглядам. Цяпер вось працуе на прэс-падборшчыку. Словам, там дзе ёсць адказная справа — смела давярай яе Бурмакам”. Уборачная ў гаспадарцы складваецца няпроста. Спадзяванні на неблагі ўраджай перакрэсліла засуха. На лёгкіх пясчаных глебах збажына гарэла на вачах, пасля пайшоў падгон, і ў выніку, як расказвае Вячаслаў Міхайлавіч, калі азімыя культуры яшчэ далі па 25 ц/га, то ячмень, на ўборку якога перайшлі камбайны, знізіў гэты паказчык да 15 ц/га. І ў сярэднім сёння сельгаспрадпрыемства мае на круг па 21,7 цэнтнера. Тым не менш, ужо справіліся з дзяржзаказам па пшаніцы, паціху разлічваюцца з даўгамі. У гаспадарцы толькі адна сушылка (КЗС-10), таму дапрацоўка зерня — даволі балючая праблема. Можна сказаць, няма ў “Малінава” і грузавых аўтамабіляў (адзіны МАЗ знаходзіцца ў Клецку на рамонце), і на адвозцы збажыны выкарыстоўваюцца трактары з прычэпамі ПТС. Салома падбіраецца ў рулоны, якія пакуль няма каму звозіць, аднак арганізаваны работы па падрыхтоўцы да асенняй пасяўной (уносіцца раундап і мінеральныя ўгнаенні, вядзецца ворыва, лушчэнне пожні). [caption id="attachment_12036" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар Мікалай Бурмака"][/caption] Невысокая ўраджайнасць прымушае яшчэ больш пільна адносіцца да якасці вядзення ўборачных работ. І тут адзін з галоўных кантралёраў — брыгадзір Валянціна Хоміч, якая пастаянна на полі: “Усе экіпажы, а ў нас працуюць тры сваіх камбайны і столькі ж “Бізонаў” з ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, — расказвае Валянціна Адамаўна, — разумеюць важнасць пастаўленай задачы і імкнуцца працаваць без заўваг”. Не забываюцца і пра нарыхтоўку кармоў — тут на дапамогу прыйшоў абл-мехатрад, які рыхтуе сянаж ля в. Старына. Словам, гаспадарка стараецца трымацца на плаву. Вячаслаў Русак, які ў канцы жніўня адзначыць першую гадавіну сваёй работы ў якасці кіраўніка, упэўнены: пакуль у гаспадарцы працуюць такія людзі, як Іван і Мікалай Бурмакі, шанс у ААТ “Малінава” ўсё-такі ёсць. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей