Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

ОАО «Скабин» высокое доверие оправдало

10.08.2011
Сёлета адкрытае акцыянернае таварыства “Скабін” атрымала вялікі гонар — даць старт жніву ў Капыльскім раёне: менавіта тут 16 ліпеня прайшлі раённыя “Зажынкі”. І, як аказалася, гэты давер гаспадарка рэалізавала спаўна: першая  ў  раёне  выканала дзяржзаказ па продажы харчовай пшаніцы, у ліку лідараў падышла да фінішу ўборачнай, па стане на 9 жніўня мае самую высокую ў раёне ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых — 56 цэнтнераў з гектара. [caption id="attachment_12019" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнеры-тысячнікі А. Паўлюшчык, І. Лук’яновіч, А. Грынкевіч, Я. Валуевіч"][/caption] Які настрой напрыканцы ўборачнай і ў чым сакрэт такога поспеху? З такімі пытаннямі мы звярнуліся да галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Івана Грыбка. Усяго другі год малады спецыяліст узначальвае раслінаводчую галіну гаспадаркі і, як сведчаць факты, вельмі ўдала прымяніў на практыцы атрыманыя веды. — Уборачная ў гэтым годзе далася няпроста, — канстатуе Іван Яраслававіч, — таму ўдвая радасна, што яна ўжо завяршаецца. Майская засуха наклала адмоўны адбітак на стан раслін, асабліва ячмянёў. Малаціць збажыну пачыналі з самых горшых, падгарэлых участкаў. Тэмп работы крыху збілі зацяжныя даж-джы. Аднак мы імкнуліся выкарыстаць кожную пагодную хвілінку, шукалі самыя сухія мясціны. [caption id="attachment_12020" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель Уладзімір Калпак"][/caption] Землі ў гаспадарцы не вельмі пладародныя, бал ворнай зямлі 35, а сельгасугоддзяў — 34. Таму, каб мець высокі ўраджай, неабходна дакладна выконваць ўсе патрабаванні тэхналогіі,  дзеліцца малады аграном, мець у дастатку і ўносіць згодна з патрабаваннямі мінеральныя ўгнаенні, фунгіцыды, усе работы праводзіць строга ў вызначаныя тэрміны. А гэта ў многім залежыць ад адносін да сваёй справы механізатараў, іншых працаўнікоў, занятых на падрыхтоўцы і вырошчванні сельгаскультур. Усё разам і дазволіла дабіцца такіх высокіх рэзультатаў. Як расказаў Іван Яраслававіч, некаторыя ўчасткі азімай пшаніцы давалі па 75-80 ц/га. [caption id="attachment_12021" align="aligncenter" width="443" caption="Маладзёжны экіпаж у складзе Аляксея Маліноўскага і Сяргея Лойкі"][/caption] Уборачныя работы паспяхова вядуць сем камбайнавых экіпажаў, чатыры з якіх — маладзёжныя. Старшы камбайнер Іван Лук’яновіч і камбайнер Яўген Валуевіч разам толькі другі год, але па ўсім відаць — знайшлі агульную мову. Іх экіпаж увайшоў у склад тысячнікаў і намалаціў па стане на 9 жніўня 1226 тоны збожжа. Самааддана шчыруе на хлебнай ніве і маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Грынкевіча і Аляксандра Паўлюшчыка – на іх рахунку 1111,9 тоны. Стараюцца не адстаць ад лідараў Аляксандр Музыка і Станіслаў Віслаус (дарэчы, менавіта гэтаму экіпажу сёлета быў давераны новенькі камбайн GS-12), Дзмітрый Князюк і Яўген Давідоўскі, Аляксей Маліноўскі і Сяргей Лойка, Віктар Карпук і Сяргей Пухаў, Анатоль Юшкевіч і Сяргей Барадзін. На адвозцы задзейнічана пяць аўтамабіляў (адзін з якіх выдзелены ААТ “Аўтапарк №21”), паралельна ідзе ўборка саломы: яе частка прасуецца, ячменная на ўчастках пад азімую сяўбу — здрабняецца. Больш дакладна наладзіць уборачны канвер дапамагло і тое, што ў гэтым годзе быў уведзены ў строй новы збожжасушыльны комплекс СЗК-40, праз які практычна і праходзіць уся збажына. Старэнькая СЗК-10 выкарыстоўваецца толькі для ачысткі насеннага матэрыялу. Іван Грыбок упэўнены, што пра будучы ўраджай трэба клапаціцца загадзя, таму вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца падрыхтоўцы да асенняй пасяўной. Ужо заарана 60 га пад азімы рапс, дарэчы, сёлета гэта культура дала па 24,3 ц/га, назапашаны і ўносяцца мінеральныя ўгнаенні (168 тон дзючага рэчыва) і гліфасаты. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей