Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Состоялось заседание совета общественного пункта охраны правопорядка Докторовичского сельисполкома

27.08.2020
Практыка паказвае, што падставай для запрашэння на пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку можа стаць любы канфлікт, які часам узнікае паміж людзьмі. Аднак найбольшай праблемай, якая служыць штуршком да рознагалоссяў, з’яўляецца п’янства і злоўжыванне алкаголем. У гэтым пераканаліся ўдзельнікі жнівеньскага пасяджэння савета грамадскага пункта Доктаравіцкага сельвыканкама. Як адзначыў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, большасць з запрошаных апошнія гады жывуць, так бы мовіць, пад «градусам». Красамоўным пацвярджэннем таму стаў моцны спецыфічны пах, як толькі некаторыя з іх з’яўляліся на парозе. Адна з жанчын у сваім стане не бачыла нічога ганебнага, нават папрасіла прабачэння за тое, што ад яе не зусім прыемна пахне. Таццяна — асоба абавязаная, раней судзімая, пераехала ў Доктаравічы з іншага сельсавета. За цёплы прыём вельмі ўдзячна мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Стараецца рэгулярна выходзіць на працу, аднак здараюцца выпадкі, калі з’явіцца там яна не можа. Разам з сужыцелем, які таксама быў запрошаны на савет, час ад часу ствараюць для сябе «святы»… [caption id="attachment_93470" align="aligncenter" width="840"] ■ Рыгор Рабцаў і Міхаіл Валуевіч вядуць прафілактычную гутарку[/caption] Праведзена прафілактычная гутарка і з асобай, якая знаходзіцца на ўліку ў райаддзеле міліцыі і ўхіляецца ад працоўнай дзейнасці. Як запэўніў выкліканы мужчына, ён на прысядзібным участку займаецца агародніцтвам. Вырашчаную прадукцыю прадае, ад чаго мае даход. Да таго ж да яго з Мінска пераехала каханая жанчына і цяпер яны мяркуюць стварыць райскі куточак. Вельмі балюча глядзець на жанчыну, якая адказвае за ўчынкі сваіх дзяцей. Калі можна так сказаць, дарослых дзяцей. Аднаму з іх ужо 16, а другому 14 гадоў. На свой заробак вартаўніка яна корміць і апранае сыноў. Трэба сказаць, што выглядаюць яны акуратна, носяць модныя рэчы. Але ж так сталася, што гэта кволая жанчына не змагла дагледзець, калі яе дзеці сталі на злачынную сцежку. У школе і Ігар, і Арцём характарызуюцца станоўча. Аднак з імі робіцца нешта незвычайнае, калі дома з’яўляецца іх старэйшы брат, які ўжо пабываў у месцах зняволення. Верагодна, яго ўплыў аказвае такое ўздзеянне… Падводзячы вынікі пасяджэння савета, начальнік Капыльскага РАУС Рыгор Рабцаў адзначыў: – Мы сутыкаемся з самымі рознымі сітуацыямі, і ў кожнай стараемся дэталёва разабрацца, знайсці прычыну праблем і вырашыць іх. Аднаму чалавеку хапае сур’ёзнай гутаркі, іншага спыняе толькі накіраванне ў ЛПП, а трэцяга – амбулаторнае лячэнне ў нарколага і садзейнічанне з працаўладкаваннем… Бязвыхадных сітуацый не бывае. Дапамагчы чалавеку можна заўсёды. Галоўнае, каб ён сам хацеў змяніць жыццё да лепшага. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей