Гаспадаркі раёна пачалі падрыхтоўку да асенняй пасяўной. Пад азімы рапс заарана 1587 га, пад азімыя збожжавыя — 555 га, на 2333 га праведзена лушчэнне пожні, на 3023 га ўнесены гліфасаты. Ідзе і назапашванне мінеральных угнаенняў: маецца 621,3 тоны азоту, 665,1 тоны фосфару, 1931,7 тоны калію. Засыпана 1694 тоны азімай пшаніцы, 577 тон азімай трыцікале, 90 тон жыта.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии