Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Директор ОАО "Старица-Агро" Владимир Рудаковский в эти дни празднует юбилей

12.08.2020
Добрым прыкладам сапраўднага кіраўніка з’яўляецца дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі «Чалавек года Міншчыны-2018», які днямі святкуе юбілей. За ўсе 16 гадоў, на працягу якіх Уладзімір Анатольевіч узначальвае гаспадарку, ён зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны, ініцыятыўны кіраўнік, які ведае сельскагаспадарчую вытворчасць і валодае высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. Рудакоўскі адрозніваецца ўменнем бачыць перспектыву развіцця аграпрамысловага комплексу і ў няпростых сацыяльна-эканамічных умовах дабівацца найбольшых поспехаў пры мінімальных матэрыяльных выдатках. За шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці Капыльскага раёна ў лютым 2013 года Рудакоўскі ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Сваю працу Уладзімір Анатольевіч вельмі любіць, таму расказваць пра яе можа бясконца. У сваім кабінеце ён не доўга знаходзіцца, а праводзіць большую частку працоўнага часу на фермах, палях, сустракаючыся з працаўнікамі. А яшчэ Уладзімір Анатольевіч любіць сваю малую радзіму – вёсачку Роспы, дзе нарадзіўся і набыў першы сельскагаспадарчы вопыт. Я вырас у простай сям’і працавітых людзей: бацька Анатоль Ануфрыевіч быў брыгадзірам мясцовай паляводчай брыгады, а маці Леаніда Фёдараўна прысвяціла сябе навучанню дзяцей у Мрочкаўскай пачатковай школе, так расказваў пра сябе ў адным з інтэрв’ю Уладзімір Анатольевіч. Таму і мяне заўсёды цягнула да зямлі. І шлях у сельскую гаспадарку быў зусім невыпадковым. Справа ў тым, што землі, дзе жыла сям’я Рудакоўскіх, былі забалочанымі. Таму ў юнага Валодзі з’явілася думка зрабіць што-небудзь для іх паляпшэння. І адзіным правільным рашэннем стала паступленне на факультэт гідрамеліярацыі Беларускай сельгасакадэміі. Пасля яго заканчэння малады спецыяліст вярнуўся на Капыльшчыну. Спачатку працаваў майстрам, прарабам, пазней галоўным інжынерам, а потым і дырэктарам ПМК-11, якая займалася меліярацыяй. Нейкі перыяд быў першым намеснікам старшыні райвыканкама, узначальваў упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. У ААТ «Старыца-Агра» Рудакоўскі прыйшоў у 2004-м. Трэба адзначыць, што гаспадарка і дагэтуль мела свае працоўныя дасягненні, аднак Уладзімір Анатольевіч не толькі змог захаваць іх, а і стабільна утрымліваць прадпрыемства ў ліку перадавікоў. Безумоўна, дапамагаюць дырэктару спецыялісты і працаўнікі, а само сельгаспрадпрыемства добра вядома не толькі ў нашым раёне, вобласці, рэспубліцы, але нават і за яе межамі. Рудакоўскі ведае патрэбы сялян, таму заўсёды знаходзіць агульную мову з насельніцтвам, якое ў сваю чаргу вельмі давярае яму. Невыпадкова Уладзімір Анатольевіч неаднойчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, дэпутатам Мінскага абласнога і Капыльскага раённага Саветаў дэпутатаў. Вырашаць набалелыя пытанні землякоў ён імкнецца незалежна ад графіка прыёму, да кожнага знаходзіць свой падыход. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей