Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

ААТ «Семежава» працуе зладжана, нiбы адзiны арганiзм

06.08.2011
Сярод герояў жніва — камбайнавыя экіпажы старшых камбайнераў Мікалая і Аляксандра Скамарохаў з адкрытага акцыянернага таварыства “Семежава”. Разам з памочнікамі Аляксандрам Стружко і Сяргеем Судзенка яны перасягнулі тысячны рубеж і паказваюць прыклад працавітасці і адданасці справе сваім таварышам. Праўда, кіраўнік гаспадаркі Іван Лянько не схільны асабліва дзяліць механізатараў на лідараў і адстаючых. Ён упэўнены, што ўсе занятыя на жніве: камбайнеры, вадзіцелі, спецыялісты, работнікі, якія абслугоўваюць збожжасушыльную гаспадарку, пранікліся пачуццём адказнасці за лёс ураджаю. [caption id="attachment_11903" align="aligncenter" width="443" caption="Камбайнер Мікалай Скамароха"][/caption] Было нямала ўкладзена сродкаў, каб як след падрыхтавацца да ўборачнай. “Трэба лічыць той хлеб, які ляжыць дапрацаваны ў амбары, а не той, што на корані”, — упэўнены Іван Іванавіч. А таму менавіта дапрацоўцы збожжа тут удзяляецца павышаная ўвага. Напярэдадні жніва капітальна адрамантавалі збожжасушылкі (у гаспадарцы тры польскія М-819): памянялі паліўнае абсталяванне, што дазволіла зменшыць расход паліва на 15 %, купілі новыя фарсункі, замянілі норыі. Да таго ж, прыкладна на 150 млн рублёў купілі запчасткі для “Лексіёнаў”, і не прагадалі: камбайны працуюць як гадзіннік. Набылі звыш 100 тон пячнога паліва, і сушка зерня праходзіць у планавым рэжыме. Хаця ў гаспадарцы не разлічвалі на такі складаны год, калі дажджы часта прымушаюць прыпыняць, а то і спыняць работу, калі зерне мае вільготнасць 27-30 %, а яго трэба давесці да 13 %. Сушылкі працуюць у кругласутачным рэжыме, за імі замацавана тэхніка для пагрузкі і адвозкі зерня ў склады. Там у дзве змены шчыруюць рабочыя, у асноўным жанчыны, якія хаця і выйшлі на заслужаны адпачынак, але ў гарачую пару не адмаўляюць роднай гаспадарцы ў дапамозе. Побач працуе АВМ (агрэгат вітаміннай мукі), на ім зерневыя адходы і прымесі перапрацоўваюцца ў муку, якая ідзе на корм быкам. Ураджайнасць у гаспадарцы адна з лепшых у раёне — 51,5 ц/га. Аднак, упэўнены Іван Лянько, яна яшчэ ўзрасце, паколькі, так бы мовіць, на закуску пакінуты самыя ўраджайныя ўчасткі. Асабліва радуюць кіраўніка азімыя культуры: пшаніца, трыцікале. Дарэчы, дзяржзаказ па продажы рапсу і харчовай пшаніцы сельгаспрадпрыемства паспяхова выканала, на чарзе здача дзяржаве піваварнага ячменю. Разлічваюцца і з даўгамі. Частку зерня возяць на Клецкі і Слуцкі камбікормавыя заводы як давальніцкае, каб потым мець якасны камбікорм для жывёлы. А яе ў гаспадарцы, ні многа не мала, 5300 галоў буйной рагатай жывёлы, звыш 3000 галоў свіней, штогод садзяць па 10 партый курэй. І ўся жыўнасць патрабуе добрага па жыўнага корму. “Уборка ўраджаю — гэта вынік напружанай работы ўсёй гаспадаркі, — лічыць Іван Лянько. — Не будзе хлеба — не стане жывёлы, грошай і наогул самога сельгаспрад-прыемства. На нашым рахунку ўжо амаль 7000 тон збажыны, і мяркуем, што сёлетні валавы збор складзе не менш за 11 тыс. тон. Ды яшчэ тысячы дзве зерня кукурузы дабавім”. Усяго ва ўборачных работах задзейнічана 10 камбайнаў. У гаспадарцы практыкуюць іх акумуліраваць на адным палетку, каб ствараць для хлебаробаў аднолькавыя ўмовы працы, ды і кантроль за работай ажыццяўляць лягчэй. [caption id="attachment_11899" align="aligncenter" width="443" caption=" Вадзіцель Васіль Мацэля і аператар М-819 Мікалай Засімовіч заняты на дапрацоўцы зерня"][/caption] “Галоўная задача, якая стаіць перад камбайнерамі, — не дапускаць страт, — расказвае кіраўнік гаспадаркі. — Мы часта збіраем механізатараў і нагадваем ім аб гэтым. Да таго ж распрацавалі расцэнкі (бадай, самыя высокія ў раёне), якія напрамую завязаны з якасцю ўборкі. Праўда, прымяняць такія меры ўдзеяння, як змяншэнне ўдвая заробку, пакуль не даводзілася. Людзі ўсё разумеюць правільна. Працуе камісія па якасці, якая правярае работу камбайнаў. Мы падлічылі, што калі на кожным гектары зменшым страты хаця б на 5 цэнтнераў, то на нашых 1900 га зерневага кліна атрымаем амаль 1000 тон збожжа. Калі яго рэалізаваць — можна кампенсаваць затраты і на заработную плату, і на паліва, і на рамонт тэхнікі”. Паралельна са жнівом ідзе прасаванне і адвозка саломы. Створаны два звёны: у кожным па два пагрузчыкі і па чатыры адзінкі тэхнікі для адвозу. Салому цюкуюць два нямецкія прэсы і пяць рулонных прэс-падборшчыкаў. Ёсць магчымасць складзіраваць ля ферм, каб аблегчыць у далейшым яе выкарыстанне. Кожны спраўны гаспадар клапоціцца не толькі пра дзень сённяшні, але і пра будучыню. Таму і ў “Семежаве” поўным ходам ідуць падрыхтоўчыя работы да асенняй пасяўной. Рыхтуюць насенны матэрыял, уносяць мінеральныя ўгнаенні, вядуць ворыва. Словам, гаспадарка працуе зладжана, як адзіны механізм. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей