Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Дзяржзаказ на Капыльшчыне паспяхова выконваецца

18.08.2011
Жніво падышло да свайго фінішу. Як жа ідзе продаж убранага збожжа? Пра гэта мы даведаліся ў галоўнага спецыяліста ўпраўлення райсельгасхарчу, які курыруе пытанні закупкі і якасці прадукцыі, Станіслава ЧАРНУШЭВІЧА. — Асноўным для аграрыяў Капыльскага раёна стала выкананне дзяржзаказу па харчовай пшаніцы. Неабходна было адгрузіць 15 тысяч тон, з чым мы паспяхова справіліся літаральна за дзесяць дзён. Цяпер працуем над рэалізацыяй піваварнага ячменю. Як вядома, гэта культура сёлета не вельмі парадавала хлебаробаў. Тым не менш неабходная колькасць збожжа ёсць. Мы павінны паставіць на ААТ “Крыніца” 6000 тон гэтай культуры і 3300 тон на ААТ “Белсолад” (знаходзіцца ў г. Іванава Брэсцкай вобласці). Ужо выканалі задачу ААТ “Семежава”, ААТ “Піянер-Агра”, СГФ “Руднае”, 752 тоны на рахунку ЗАТ “Жыліхава”, 1200 у філіяла “В. Раёўка”, таксама справілася з планавым заданнем ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. Ідзе планамернае выкананне дзяржзаказу ў ААТ “Ціміразеўскі”, перад якім стаіць задача адгрузіць 1350 тон ячменю, ААТ “Мажа-Агра”, РСУП “Бабоўня”, ААТ “Прагрэс-2010”. Увогуле заданне па ААТ “Крыніца” практычна выканана на 60 %, каля 1000 тон дастаўлена на “Белсолад”. На адвозцы ячменю задзейнічаны як аўтамабілі гэтай арганізацыі, так і нашы — з ААТ “Аўтапарк № 21” і ААТ “Капыльскі райаграсервіс”. Калі падчас здачы харчовай пшаніцы карціна была відна адразу — дзяржзаказ выконваем і перавыконваем, то цяпер ход работ крыху стрымлівае тая акалічнасць, што ў ячмені сёлета высокае ўтрыманне бялку — больш за дапусцімыя ДАСТам паказчыкі. Гаспадаркі старанна працуюць над ліквідацыяй гэтага недахопу, і тады справы пойдуць значна хутчэй. Акрамя ўтрымання бялку ў лабараторыі Цімкавіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Клецкі камбікормавы завод” ячмень правяраецца на адпаведнасць параметрам па засмечанасці, колеру, чысціні, вільготнасці, буйнасці зярнятак. Для паўнаты карціны па выкананні дзяржзаказу неабходна сказаць, што акрамя збожжавых культур, аграрыі Капыльшчыны працуюць і над рэалізацыяй рапсу: планавае заданне ў 7000 тон практычна выканана.

Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей