Капыльскаму раёну да выканання дзяржзаказу па продажы харчовай пшаніцы застаюцца лічаныя дні.
Ужо ў панядзелак планавае заданне ў 15 000 тон было выканана больш як на 80%. Такую інфармацыю мы атрымалі ад Станіслава Чарнушэвіча, галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу, які курыруе пытанні закупак і якасці сельгаспрадукцыі, наведаўшы разам з ім Цімкавіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Клецкі камбікормавы завод”.
[caption id="attachment_11823" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцелі ААТ “Аўтапарк №21” Міхаіл Ясючэня і Міхаіл Дзіндзелевіч з грузчыкам Цімкавіцкага вытворчага ўчастка Анатолем Пышко (у цэнтры)"]

[/caption]
Работа Цімкавіцкага вытворчага ўчастка “Клецкі камбікормавы завод” сёлета распачалася з 13 ліпеня, калі паступіла першая партыя зерня з ААТ “Скабін”. І наогул, менавіта гэта гаспадарка першай справілася з даведзеным заданнем па продажы пшаніцы дзяржаве. За ёй падцягнуліся і іншыя: ААТ “Семежава”, “Душава”, “Прагрэс-2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, П-з “Дусаеўшчына”, “Капыльскае”, ф-л “Лакнея”, СГФ “Крыніца”. Гэтыя гаспадаркі таксама выканалі, а некаторыя і перавыканалі дзяржзаказ. Ды і ў іншых засталіся лічаныя тоны да закрыцця плана.
“Вельмі радуе, што кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў адказна аднесліся да гэтай важнай справы, — дзеліцца сваімі думкамі Станіслаў Канстанцінавіч. — Нават не ведаючы закупной цаны на збажыну (яна была зацверджана толькі на мінулым тыдні —
М. С.), паспяшаліся даставіць пшаніцу на хлеба-прыёмны ўчастак”.
“А сёлета яна ўрадзіла вельмі добрая, — уступае ў размову начальнік Цімкавіцкага вытворчага ўчастка Ніна Мароцкая. — Уся была прынята ІІІ класам, адпавядае неабходным патрабаванням. А мы пастараліся арганізаваць сваю работу так, каб прымаць збажыну без затрымак.”
Участак працуе кругласутачна. У рабоце занята каля 50 чалавек, з якіх толькі 20 — пастаянныя. Паралельна з прыёмкай збажыны (акрамя пшаніцы, сюды ўжо паступае жыта і піваварны ячмень), ідзе дапрацоўка рапсу і фуражнага зерня для Клецкага камбікормавага завода. З гэтай мэтай і быў пабудаваны сучасны збожжасушыльны комплекс СЗК-40.
Адзінае, што стварае нязручнасці ў рабоце ўчастка — недахоп памяшканняў для захоўвання збажыны. Тыя, што ёсць, пабудаваны ў 50-я гады мінулага стагоддзя, калі і збожжа яшчэ прывозілі здаваць на конях. Вядома ж, сёння гэтага абсталявання не хапае, як не хапае і пляцовак для загрузкі зерня ў чыгуначныя вагоны. Тым не менш, работа на ўчастку кіпіць. Адна за адной сюды прыбываюць аўтамашыны, да верху нагружаныя залацістай збажыной — тэхніка выдзелена ААТ “Аўтапарк №21”, ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, самімі гаспадаркамі, працуюць і тры аўтамабілі з Барысаўскага камбіната хлеба-прадуктаў, куды і накіроўваецца пшаніца.
“Я ўпэўнены, што такая зладжанасць работы ўчастка ў многім дасягнута дзякуючы намаганням яго начальніка,— лічыць Станіслаў Чарнушэвіч. — Ніна Іванаўна ўзначальвае яго з дзесятак гадоў. А да гэтага прайшла ўсе ступені: была і вагаўшчыцай, і грузчыкам, дакладна ведае, як праводзіць праверку зерня на якасць. Словам, высокакваліфікаваны спецыяліст, здольны арганізаваць працэс як мае быць”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии