Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

В Тимковичской сельской библиотеке была организована выставка, посвященная Кузьме Чорному

21.07.2020
«Ён наш зямляк, ён наша слава» - пад такой назвай у Цімкавіцкай сельскай біліятэцы была арганізавана выстава, прысвечаная Карлу Феліксавічу Раманоўскаму і яго сыну Міколу. Яна выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў гэтай установы культуры. Усе мы ведаем Міколу Раманоўскага пад псеўданімам Кузьма Чорны як класіка беларускай прозы, выдатнага перакладчыка, грамадскага дзеяча. Але ёсць у яго біяграфіі і малавядомыя для шырокага кола чытачоў старонкі жыцця. Напрыклад тое, што пасля заканчэння Цімкавіцкага народнага вучылішча, дзе ён паказаў сябе здольным вучнем, два гады Мікола працаваў па хатняй гаспадарцы, хадзіў з бацькам па ўсёй акрузе ў пошуках плотніцкай працы. Шмат пабачыў за гэты час гора людскога, пазнаёміўся з каларытнымі беларускімі тыпамі, выслухаў нямала цікавых гісторый. Менавіта гэтаму перыяду і была прысвечана выстава сталярных і плотніцкіх інструментаў, якімі магчыма карыстаўся Кузьма Чорны ў перыяд 1913-1915 гг. Сучасны чалавек малазнаёмы з такімі прыладамі працы, таму кожны інструмент быў падпісаны, там жа было тлумачэнне, як яго прымяняць. Знайшлося на выставе месца і творам «беларускага Дастаеўскага», а таксама кнігам па будаўніцтве. Вольга РАДКЕВІЧ, загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей