Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

383

Вёска зайграла, заспявала i затанчыла

02.08.2011
Наша вёска Лугавая невялікая, і жывуць у ёй амаль усе людзі састарэлага ўзросту. Але летам, як і іншыя вёскі, яна таксама ажывае. Прыязджаюць з гарадоў да сваіх бабуль і дзядуль унукі, знаёмыя, сябры, каб пазбіраць у лесе ягады, грыбы, палавіць у рэчцы рыбу ці проста адпачыць на свежым паветры. І вось днямі наша ціхая, спакойная вёсачка не толькі ажыла, а яна зайграла, заспявала і затанчыла. Паколькі ў нашай вёсцы няма клуба Святлана Лазюк прыняла гасцей каля сваёй хаты. А гэтымі гасцямі аказаўся калектыў мастацкай самадзейнасці Песачанскага ЦК і ВЧ, якім кіруе Любоў Карповіч. Хочацца падзякаваць Любові Пятроўне, што яна прывезла  канцэрт у нашу вёску, тым самым падарыла яе жыхарам добры настрой. Для вяскоўцаў спявалі  такія артысты як Ганна Стасевіч, Юля Скараход, Алеся Шаблюк, Алеся Астрэйка, Люба Ждановіч і Рэната Калпак. Таму хочацца пажадаць усяму калектыву ўстановы моцнага здароўя, творчага ўзлёту і поспехаў. Каб іх звонкія галасы ніколі не змаўкалі і ўсё часцей радавалі сваімі песнямі і танцамі як жыхароў нашай вёскі, так і нашу родную Капыльшчыну. Галіна ЯРАШЭВІЧ в. Лугавая

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей