Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

8 июля состоялась выездная пресс-конференция «Диалоги об искусстве. Пресс-презентация выставок Белорусского союза художников»

13.07.2020
8 ліпеня 2020 года ў Палацы мастацтва адбылася выяздная прэс-канферэнцыя на тэму: «Дыялогі пра мастацтва. Прэс-прэзентацыя выстаў Беларускага саюза мастакоў». Удзел прынялі:
  • Шаранговіч Наталля Васільеўна – першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў;
  • Басалыга Андрэй Уладзіміравіч – намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў;
  • Валерый Калтыгін – куратар выставы «Мастакі Бабруйска»;
  • Васіль Баранаў – куратар персанальнай выставы;
  • Пётр Васілеўскі – куратар выставы «81 год з дня аб’яднання Беларусі»;
  • Юрый Піскун –куратар выставы «У сузор’і пагоні».
На мерапрыемстве Наталля Шаранговіч зазначыла, што менавіта сёння, 8 ліпеня, у Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» пачынае працаваць выстава, якая аб’ядноўвае чатыры творчыя праекты вядомых беларускіх мастакоў: выстава графікі і жывапісу Васіля Баранава, «Мастакі Бабруйска», выставачны праект «Беларусь – Яднанне» і групавая выстава сямі сяброў «У сузор’і Пагоні». Праекты падпарадкаваны агульнай тэме – любові да Беларусі. Андрэй Басалыга распавёў журналістам пра Васіля Баранава, творчасць якога трансфармавалася з графікі ў жывапіс. Таксама прысутныя даведаліся пра трыццацігадовы жыццёвы і творчы шлях невялікай першаснай структуры Беларускага саюза мастакоў у правінцыйным горадзе Бабруйску. Як дадаў Валерый Калтыгін, ў экспазіцыі «Мастакі Бабруйска» прадстаўлены творы розных гадоў, у асноўным гэта рэтраспектыва: жывапіс, графіка, кераміка, скура, батык, мадэляванне. Задумка – паказаць сучаснаму гледачу ўвесь творчы патэнцыял, які існуе ў маладой гарадской арганізацыі з 1990 па 2020 гады. Чаму прысвечана і чым зацікавіць наведвальнікаў мастацкай галерэі «Палац мастацтва» групавая выстава сямі сяброў суполкі «Пагоня»? З чаго складаецца рэтраспекцыя жывапісу таленавітага мастака Пятра Багданава? Якія творы дэманструе мастак-жывапісец і вядомы ў краіне майстар-дызайнер сцэнічнага касцюма Юрый Піскун? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выступленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс-канферэнцыі па спасылке Увага! Выстава працуе толькі да 19 ліпеня 2020 года. Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, «Палац мастацтва». Час працы: аўторак-нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак-выхадны дзень.  Алена Паплаўская

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей