Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

“Белая Русь”: хлебаробамi ганаруся”

30.07.2011
У мінулую сераду старшыня раённага Савета дэпутатаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова сустрэліся з перадавікамі жніва-2011 адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра” старшым камбайнерам Міхаілам Дарашэвічам і вадзіцелем Сяргеем Мысліцкім. Міхаіл Міхайлавіч працуе на камбайне “Акрос” разам з Мікалаем Міхайлоўскім. Іх экіпаж па выніках работы на 29 ліпеня прызнаны лепшым у раёне (па сваёй марцы камбайна) і намалаціў 609 тон. Сяргей Мысліцкі перавёз на аўтамабілі МАЗ-5551 738 тон збажыны. За гэтыя высокія рэзультаты земляробы былі адзначаны Па-дзячным пісьмом-маланкай за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, да таго ж Марыя Леанідаўна ўручыла ім і кіраўніку гаспадаркі Ула-дзіміру Рудакоўскаму падарункі ад “Белай Русі”. А самадзейныя артысты мясцовага сельскага дома культуры парадавалі земляробаў вясёлымі песнямі. Дарэчы будзе сказаць, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” з моманту свайго заснавання не пакідае без увагі такія адказныя сельскагаспадарчыя кампаніі, як уборка збожжавых і зернебабовых. Вось і сёлета на Капыльшчыне праходзіць акцыя “Белая Русь”: хлебаробамі ганаруся”. ААТ “Старыца-Агра” — адно з сельгаспрадпрыемстваў, дзе ўборка ідзе вельмі хуткімі тэмпамі — за дзень убіраецца 6-7% плошчаў і ўжо абмалочана больш за палову каласавых культур. Да таго ж, у таварыства адзін з самых высокіх рэзультатаў па валавым намалоце — 4849 тон (трэцяе месца ў раёне), і ўраджайнасці — 43,7 ц/га. На выніковую працу скіраваны ўсе хлебаробы гаспадаркі і імкнуцца правесці яе хуткімі тэмпамі і без страт.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей