Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

87

Когда хобби и работа единое целое

29.07.2011
Рэдка бывае, што захапленні чалавека супадаюць з яго прафесіяй, працоўнай дзейнасцю. Але сустракаюцца выпадкі, калі хобі і работа – адзінае цэлае. І тады можна канстатаваць: чалавек знайшоў сваё месца ў жыцці. Так здарылася і з маладым педагогам Старыцкай сярэдняй школы Фёдарам Шаблюком. Яшчэ з дзяцінства хлопцу падабалася працаваць з драўнінай. Зразумела, што любімым урокам Фёдара ў Песачанскай школе, якую ён закончыў, было працоўнае навучанне, дзе ён з задавальненнем выразаў з дрэва розныя рэчы, выпальваў, майстраваў кармушкі для птушак. Ужо ў адзінаццатым класе цвёрда вырашыў прысвяціць сябе любімай справе. Паступіў у Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж па спецыяльнасці “працоўнае навучанне і чарчэнне”. Пасля атрымання дыплома вярнуўся ў родныя мясціны і быў размеркаваны ў Старыцу, дзе працуе ўжо другі год. Станоўча вырашылася пытанне з жыллём, што вельмі важна для маладога спецыяліста. Як адзначыў Фёдар, у калектыве яго сустрэлі цёпла, з настаўнікамі, адміністрацыяй школы склаліся добрыя адносіны. Амаль адразу зразумелі, што гэтаму хлопцу можна даверыць самую адказную справу, таму што Фёдар зарэкамендаваў сябе не толькі як добры спецыяліст, але і як выдатны арганізатар. Вядома, што на ўроках у маладых настаўнікаў з-за невя- лікай розніцы ва ўзросце вучні адчуваюць сябе больш камфортна, нават лагодна. Яны часта дазваляюць некаторыя свавольствы, якія ні ў якім разе не дазволілі б у больш вопытнага і сталага педагога. Былі такія спробы і на ўроках Фёдара. Але з гэтымі цяжкасцямі спецыяліст справіўся “на выдатна”, расставіўшы ўсе кропкі над “і”. У сярэдзіне 2010 – 2011 навучальнага года маладому чалавеку даверылі нават класнае кіраўніцтва ў 9 класе. У перспектыве, як прызнаўся малады спецыяліст, цвёрда вырашыў прысвяціць сябе педагагічнай справе. Для ўдасканалення сваіх ведаў працягвае вучобу ў Мозырскім дзяржаўным педуніверсітэце. Старыца – вельмі маляў- нічы куток, у дадатак – з развітай інфраструктурай. Таму з баўленнем вольнага часу, лічыць Фёдар, праблем няма: можна наведаць кафэ, у выхадныя пайсці на дыскатэку ці проста прагуляцца па навакольных вуліцах. Увогуле, падабаюцца яму тутэйшыя мясціны. І хлопец не супраць затрымацца тут надоўга… Сяргей ЛАЗОЎСКІ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей