Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Карысная інфармацыя для пасажыраў аб змяненнях у станцыйных пасажырскіх збудаваннях і ў афармленні транспартных сродкаў пры перавозцы пасажыраў альбо грузаў

29.07.2011
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь №78 ад 20 снежня 2010 года ўнесены змяненні ў СТБ 1389 -2003 года “Збудаванні станцыйныя пасажырскія, аўтамабілі, тралейбусы, трамваі. Асноўныя патрабаванні да інфармацыйнага афармлення”, якія ўведзены з 1 ліпеня 2011 года. Дапускаецца  ўстаноўка  на прыпыначных пунктах электронных табло, якое паслядоўна адлюстроўвае нумар маршруту, напрамак  руху і час праходжання аўтобусаў, тралейбусаў і трамваеў у рэгулярных гарадскіх зносінах. Памеры ўказальнікаў маршрутаў на прыпыначных пунктах па вышыні табліцы можна павялічваць да 950 мм, да змяненняў было толькі 300 мм. Зменшана мінімальная вышыня, на якую могуць устанаўлівацца ўказальнікі маршрутаў  на прыпыначных пунктах ад 1,5 да 3 м, а было ад 2 да 3 м. На бакавых паверхнях кузава аўтобуса, на правай і левай дзвярах кабіны грузавога (грузапасажырскага) аўтамабіля, аўтамабіля-цягача ці сядзельнага цягача, на правай і левай пярэдніх дзвярах легкавога  аўтамабіля-таксі наносіцца кароткае найменне перавозчыка, месца яго размяшчэння, нумар спецыяльнага дазволу  (ліцэнзіі)  ці рэгістрацыйны нумар у транспартным рэестры Міністэрства транспарту і камунікацый, тэрмін яе дзеяння. Вышыня літар і лічбаў не менш за 15 мм. Легкавыя аўтамабілі-таксі павінны быць афарбаваны ў жоўты колер ці мець па ўсёй даўжыні бакавых паверхняў паласу жоўтага колеру (шырыня  яе на дзвярах не менш за 200 мм), на якую наносіцца адметны знак. Легкавыя аўтамабілі (з лікам пасажырскіх месцаў для сядзення 7 ці 8) і аўтобусы пры выкананні перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах павінны быць абсталяваны інфармацыйнай таблічкай “ЗАКАЗНЫ”, усталяванай у спецыяльнай нішы, прадугледжанай канструкцыяй  пасажырскага транспартнага сродку, пры адсутнасці нішы – у спецыяльным прыстасаванні ўнутры салона за ветравым шклом з правага боку па ходу руху. Памер інфармацыйнай таблічкі “ЗАКАЗНЫ” не менш за 200-400 мм (вышыня літараў не менш за 100 мм, шырыня – не менш за 25 мм). На рэгулярных гарадскіх і прыгарадных маршрутах дазваляецца адначасовае выкарыстоўванне электроннага табло і планшэтных указальнікаў маршрутаў. Не дазваляецца прымяненне пярэдняга ўказальніка маршруту (у тым ліку электроннага табло) чырвонага колеру і выпраменьваючага чырвонае святло. На бакавых указальніках маршрутаў пры выкананні гарадскіх перавозак пасажыраў у экспрэсных рэгулярных зносінах акрамя ўказання пачатковых, канчатковых і прамежкавых пунктаў маршрутаў неабходна ўказваць памер платы за праезд. Таблічка з прозвішчам, імем і імем па бацьку вадзіцеля  павінна знаходзіцца не толькі ў салоне аўтобуса, які выконвае рэгулярныя перавозкі пасажыраў, але і ў аўтобусах і легкавых аўтамабілях, што выконваюць нерэгулярныя перавозкі пасажыраў па дагаворах- фрахта. Абавязковай умовай  пры  ўнутраным афармленні ўсіх транспартных сродкаў з’яўляецца вывешванне тэхналагічнай інфармацыі – гэта нумар тэлефона даверу  286-76-96 Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. У легкавых аўтамабілях-таксі на бачным для пасажыра месцы  павінна быць замацавана таблічка, на якой указваюцца ўсе тарыфы, якія выкарыстоўвае перавозчык для да-дзенага  аўтамабіля:  кошт праезду за 1 км (удзень і ўначы), за межамі горада, кошт абаніравання, кошт пасадкі, прастою, заказу таксі па тэлефоне і другія тарыфныя ўмовы, а таксама прыклад разліку аплаты за праезд некалькімі пасажырамі (вышыня літар і лічбаў не менш за 10 мм). Да ўнясення змяненняў у СТБ 1389-2003 адсутнічала інфармацыя пра кошт праезду за межамі горада, кошт абаніравання, другія тарыфныя ўмовы, не абумоўлены памер шрыфту. Паважаныя паравозчыкі пасажыраў і грузаў! За невыкананне правіл афармлення транспартных сродкаў, згодна  СТБ1389-2003 года, вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. А. ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей