Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Территория Семежевского сельсовета объединяет всего 5 населенных пунктов, но в них проживает более 1340 человек

24.06.2020
Тэрыторыя Семежаўскага сельсавета аб’ядноўвае толькі пяць населеных пунктаў, але ў іх пражывае больш за 1340 чалавек. Чым жыве мясцовае насельніцтва, з якімі праблемамі часцей за ўсё сутыкаецца і наколькі аператыўна яны вырашаюцца, карэспандэнт раённай газеты даведаўся ў старшыні сельвыканкама Вікторыі КУНАШ-ЛІТВІНОЙ. [caption id="attachment_90793" align="alignleft" width="260"] ■ Вікторыя Кунаш-Літвіна[/caption] Узначаліўшы Семежаўскі сельвыканкам у жніўні 2019 года, Вікторыя Мікалаеўна вызначыла для сябе і сваіх памочнікаў – дэпутатаў і старэйшын населеных пунктаў – кола задач першачарговай важнасці. – Старшыня сельвыканкама павінен ведаць, як і чым жыве кожны жыхар населеных пунктаў. А якім чынам Вы даведваецеся аб праблемах вяскоўцаў? – Некаторыя з іх самі тэлефануюць, просяць дапамогі, калі яна патрэбна, расказваюць пра свае праблемы. Таксама яны выяўляюцца падчас абходу дамоў назіральнай камісіяй. Мы рэгулярна разам з прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых структур наведваем праблемныя і шматдзетныя сем’і, адзінокіх грамадзян і тых, хто злоўжывае спіртным, праводзім прафілактычныя гутаркі, выяўляем парушэнні пажарнай і электрычнай бяспекі. – Добраўпарадкаванне населеных пунктаў з’яўляецца адной з галоўных і пастаянных задач органаў мясцовай улады. Як арганізавана работа па навядзенні і падтрыманні парадку ў Семежаўскім сельсавеце? – Малая радзіма пачынаецца з парадку на зямлі. Прычым калі аб ім дбаюць не толькі мясцовыя ўлады, але і арганізацыі, прадпрыемствы, жыхары. Толькі талакой можна зрабіць родны куток яшчэ больш прыгожым, утульным і камфортным для жыцця і адпачынку. За апошнія пяць гадоў штогод сельскім Саветам дэпутатаў распрацоўваюцца мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У першую чаргу звяртаем увагу на знешні выгляд будынкаў, асабліва жылых дамоў. Фарміруем пералік выяўленых недахопаў і апавяшчаем вусна, адпраўляем прадпісанні грамадзянам аб неабходнасці ліквідацыі непарадкаў. У выніку ў людзей ёсць магчымасць штосьці падправіць. У апошні час актыўна добраўпарадкоўваюць свае падворкі мясцовыя жыхары: мяняюць агароджу на новую, фарбуюць нанова, ствараюць малыя архітэктурныя формы на прыдамавых тэрыторыях. Усяго з пачатку года грамадзянамі за іх уласны кошт устаноўлена 355 м агароджы. Патрэбна адзначыць, што вялікую папулярнасць набывае агароджа з металапрофілю – гэта і прыгожа, і даўгавечна, што вельмі зручна, не патрэбна фарбаваць і мяняць часта, як драўляную. – Вядома, што сельвыканкам навядзеннем парадку займаецца з дапамогай ААТ «Семежава», адкуль выдзяляецца неабходная тэхніка, фінансавыя сродкі. Не пакідаюць без увагі і арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета. – Зараз работы сканцэнтраваны на абкосцы пустуючых участкаў, зямель агульнага карыстання. Акрамя ротарных касілак сельгаспрадпрыемства на бензакосах працуюць два работнікі ЖКГ. Адным з канструктыўных відаў дзейнасці з’яўляюцца суботнікі. Вясной, з надыходам добрага надвор’я, яны право-дзяцца амаль штотыднёва. У іх прымаюць удзел не толькі калектывы арганізацый, што працуюць на тэрыторыі сельсавета, але і прадпрыемствы-шэфы. Адным з асноўных аб’ектаў па добраўпарадкаванні застаецца в. Філіпавічы. [caption id="attachment_90794" align="aligncenter" width="840"] ■ Разборка старога дома ў в. Філіпавічы[/caption] Спілоўванне старых дрэў і расчыстку ўчасткаў правялі раённыя арганізацыі, замацаваныя згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама. Разбор старых будынкаў праводзіцца будаўнічай брыгадай з Семежава. Участкі ў севазварот пускаюць мясцовае сельгаспрадпрыемства і ААТ «Лазавічы» з Клецкага раёна, якое з’яўляецца арандатарам некаторых зямель. – Што робіце са старым і пустуючым жыллём? – Пустуючыя дамы – самы праблемны момант у навядзенні парадку. Справа ў тым, што часта спадчыннікі выязджаюць у розныя краіны, у Расію, напрыклад. І калі цяперашнія ўладальнікі паміраюць, складана адшукаць сваякоў, якія маглі б жыць і прыглядаць за ўчасткам. І мы актыўна вядзём пошукі, хоць гэта і няпроста. Калі знаходзім гэтых людзей, то дасылаем ім усе неабходныя дакументы. Работа вельмі скрупулёзная. Падобныя дамы, як правіла, маюць уладальнікаў. Яны абавязаны самастойна сачыць і клапаціцца аб сваёй нерухомай маёмасці, утрымліваць яе ў парадку. Але, як паказвае практыка, не ўсе ўладальнікі гэтых дамоў ведаюць свае абавязкі ці проста не жадаюць іх выконваць. Калі гаспадары жылля не рэагуюць, падаём дакументы ў раённую камісію, а потым – у суд. З пачатку года, згодна з Указам Прэзідэнта № 357, знесены чатыры пустуючыя пабудовы. Некаторыя людзі, калі даведваюцца, што іх уласнасць будзе зносіцца, пачынаюць даглядаць яе, акультурваць прылеглую тэрыторыю. Аднаўляючы свае домаўладанні, уладальнікі вяртаюцца да ўласных радавых каранёў. А гэта заўсёды добра. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей