Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Семежевский сельсовет: на «живой связи» с земляками

24.06.2020
Дэпутаты сельскіх Саветаў і старэйшыны – першыя памочнікі мясцовай улады. Менавіта ад іх у многім залежаць умовы жыцця насельніцтва, праблемы якога яны адстойваюць у органах улады. На іх, можна сказаць, трымаецца «жывая сувязь» з землякамі. – Заўсёды трэба памятаць, што аўтарытэт дэпутата павышаецца праз яго работу з людзьмі, рашэнне праблем, якія хвалююць выбаршчыкаў, – расказвае дэпутат Семежаўскага сельскага Савета дэпутатаў, разам з тым кіраўнік паляводчай брыгады, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Семежава» Наталля Правальская. – Адразу адзначу, што дэпутаты Савета дэпутатаў добрасумленна выконваюць свае абавязкі, унікаюць у праблемы людзей, прымаюць актыўны ўдзел у іх вырашэнні, узаемадзейнічаюць з сельскім выканаўчым камітэтам. Для насельніцтва, асабліва адзінокага, вельмі  важная хаця б проста гутарка. Бывае, што яны рады проста прывітанню. Шмат работы мы зараз праводзім і ў сувязі з каранавірусам: інфармуем аб мерах засцярогі, дастаўляем прадукты, аплачваем паслугі і г.д. Асаблівая ўвага надаецца сацыяльнай абароне насельніцтва. Пастаянна абследуюцца ўмовы жыцця інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых, мнагадзетных сем’яў, на пастаянным кантролі – сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Не прыпыняецца работа па прафілактыцы п’янства і правапарушэнняў. Па першым закліку старшыні сельвыканкама мы выязджаем у рэйды. Мой сын мне аднойчы выказаў: «Мама, а ты заўважаеш, што ў розных праблемных сем’ях ты бываеш часцей, чым са мной?» І яно сапраўды калі-нікалі атрымліваецца менавіта так. [caption id="attachment_90796" align="aligncenter" width="840"] ■ Дэпутат Семежаўскага сельскага Савета Наталля Правальская са старэйшынай аг. Семежава Святланай Германовіч[/caption] Хвалюючыя людзей пытанні належным чынам можна вырашаць у тым выпадку, калі на высокім узроўні развіта мясцовае самакіраванне. У Семежаўскім сельсавеце абрана сем старэйшын. Гэтыя людзі – таксама, як і дэпутаты, праваднікі, якія даводзяць да насельніцтва інфармацыю пра ўсё, што адбываецца ў грамадстве, раёне, сельсавеце, прыходзяць на дапамогу. Гэта нераўнадушныя да лёсу свайго населенага пункта, яго жыхароў грамадзяне. Адна з іх – Святлана Германовіч, старэйшынай якую абралі жыхары вуліц Лугавой і Зарэчнай аграгарадка Семежава. – Здараецца, што мы прадухіляем выпадкі парушэння грамадскага парадку, правіл пажарнай бяспекі. Аказваем дапамогу па арганізацыі і правядзенні грамадскіх, культурна-масавых і гаспадарчых мерапрыемстваў. Старэйшыны з’яўляюцца ініцыятарамі шэрага акцый у падтрымку малаабароненых у сацыяльным плане людзей. Ніколі не пакідаем па-за ўвагай вязня канцлагера Ніну Андрэеўну Калеснік, па меры магчымасці наведваем паважанага чалавека. – З якімі праблемамі вяскоўцы звяртаюцца да вас часцей за ўсё? – пытаемся ў Святланы Іванаўны. – У першую чаргу да нас прыходзяць са скаргамі на якасць мясцовых дарог, паведамляюць аб аварыйных дрэвах, наракаюць на вулічнае асвятленне. Большая частка нашых дарог  знаходзіцца  на  балансе  ДРБУ № 124, у асноўным сельвыканкам звяртаецца туды. Астатнія абслугоўвае КУП «Капыльская ЖКГ». Дарожнікі і камунальнікі робяць шмат і па бягучым, і па капітальным рамонце дарог, па іх утрыманні. Па спілоўванні аварыйных дрэў, замене вулічнага асвятлення сельвыканкам звяртаецца ў раённыя службы. Напрыканцы прадстаўнікі мясцовага самакіравання выказалі думку, што ў Год малой радзімы трэба прывучаць землякоў, каб самі наводзілі парадак, прымалі ўдзел у добраўпарадкаванні. І ў першую чаргу – на сваіх участках. Трэба зрабіць так, каб не было закінутых зямель і ўчасткаў. Не павінна быць паламаных агароджаў і дрэў, пакінутых дамоў.  Гэта  прапісныя ісціны, але займацца імі трэба пастаянна. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей