Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

19 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга”

22.06.2020
19 чэрвеня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Альтэрнатыва гаджэта – цікавая кніга”.  Удзел прынялі:
  • Дашкевіч Юлія Андрэеўна – намеснік дырэктара Выдавецкага дома “Звязда”;
  • Кацярына Хадасевіч-Лісавая – беларуская пісьменніца;
  • Мінчукова Таццяна Уладзіміраўна – вядучы бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі;
  • Ганушкіна Бажэна Юр’еўна – адказны сакратар часопіса “Полымя”.
Сенняшняя прэс-канференцыя была прысвечана ўсім, хто хацеў бы мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок і не «глючыць». Гэтымі ўнікальнымі гаджэтамі з’яўляюцца кнігі незвычайных фарматаў Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Першая з іх – “Вухуцік. ВасільВася”. Унікальнасць гэтай кнігі ў тым, што яна перакрутка і мае два ўваходы: з аднаго боку апавяданне пра Вухуціка, а калі перакручваешь, то бачыш апавяданне пра ВасільВасю. У кнізе ёсць вандрульня, разлічаная на тое, што дзеці, якія зацікавяцца спачатку гульнёй, потом захочуць і прачытать кнігу. Наступнае выданне – гэта кніга-квэст “Ключ ад вялікай каштоўнасці”. У ёй чытач становіцца паўнавартасным героем кнігі, які можа адправіцца ў падарожжа і выбіраць куды яму рухацца: ці завітаць да ведзьмы на балоце, ці да кікімары, а мабыць наведаць злавесны лес і таямнічае возера. Яшчэ адна выдавецкая навінка – кніга-гаджэт “Знаёмціся – #Падабай.к@” пра кампьютэрнага героя, які жыве ў інтэрнэце і вельмі любіць пакідаць лайкі. Ва ўсіх прэзентаваных кнігах ёсць QR-код, па якому можна праглядзець буктрэйлер і пазнаёміцца з выданнем. У сваю чаргу Таццяна Мінчукова канстатавала, что дзіцячая літаратура на беларускай мове вельмі запатрабавана ў юных чытачоў у дзіцячых бібліятэках. А ў завяршэнні прэс-канферэнцыі удзельнікі мерапрыемства адзначылі, что задача пісьменнікаў – адкрыць дзецям незвычайны свет чытання праз цікавыя выданні. Кніга – гэта вялікая каштоўнасць, цудоўная альтэрнатыва гаджэту. Што для дзяцей можа замяніць гаджэт? Як прыцягнуць чытача да кнігі? Дзе ў Беларусі жывуць самыя ўважлівыя чытачы? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, а таксама падрабязныя выступленні спікераў вы можаце знайсці ў поўнай версіі відэазапісу прэс-канферэнцыі па спасылцы Бародзіч Надзея

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей