Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Паклiкала хлебная нiва

29.07.2011
Прама ў полі на пожні каля вёскі Бабоўня, абапал цяжкага наліўнога калосся, у мінулую суботу сабраўся люд – кіраўніцтва РСУП «Бабоўня», механізатары, мясцовыя жыхары, камбайнеры, іх памочнікі, вадзіцелі, якія будуць працаваць на адвозцы намалочанага збожжа, — усе ў поўнай гатоўнасці. Побач, бы на парадзе, унушальна глядзіцца збожжаўборачная тэхніка. Перад працаўнікамі выступілі самадзейныя артысты. Для ўдзельнікаў жніва гучалі прыгожыя песні. Кружыць над нівай бусел, пад гукі баяна льецца народная песня… Прыгажуні ў нацыянальных убраннях частуюць прысутных караваямі. Абрад зажынак старадаўні, а колькі сучасных штрыхоў увабраў! Перад выхадам у поле тэхніку асвяціў настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Цялядавічы айцец Генадзь. Ён пажадаў хлебаробам паспяховага жніва, каб у полі не ламаліся камбайны, каб увесь вырашчаны ўраджай быў убраны, захаваны і належным чынам выкарыстаны. Святар памаліўся і папрасіў Бога, каб ён дапамог хлебаробам убраць ураджай без страт. Па традыцыі права зжаць першыя каласкі прадастаўляецца самым старэйшых жанчынам. Сёлета такі гонар выпаў пенсіянерцы, былой работніцы гаспадаркі Браніславе Паўлюшчык. Ігар РУСАКОВІЧ, вучань гімназіі №1 г. Капыля.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей