Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Добры настрой - вяскоўцам

28.07.2011
Ад добрага настрою не будзе ў працы застою. 3 гэтым згодны супрацоўнікі  Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу. Каму ж падтрымаць у вяскоўцаў  добры  настрой, як не самадзейным артыстам? Падрыхтавалі  канцэртную праграму пад назвай «Вёсачка мая», аддзел культуры выдзеліў транспарт, раённы Цэнтр культуры дапамог з апаратурай, накіраваў гукааператара— і адправіліся песачанскія самадзейныя артысты ў гастрольную паездку па маланаселеных вёсках РСУП  «С «Прамень». Шчырымі апладысментамі сустракалі вяскоўцы Рэнату Калпак, Любу Ждановіч, Алесю Астрэйку, Юлію Скараход, Алесю Шаблюк і  Ганну Стасевіч. Зарад добрага настрою атрымалі  жыхары вёсак Лугавая, Вялешына, Шамы і Калінаўка. Яны ад усёй душы дзякавалі за  дастаўленую асалоду прыгожымі кветкамі, шчырымі словамі, добрымі пажаданнямі. Стомленыя, але задаволеныя, вярнуліся артысты дамоў. Кожны з іх  разумеў, што час патрачаны не дарэмна. Сваёй мэты яны дасягнулі: добры настрой у вяскоўцаў захаваецца надоўга. Ведаюць артысты, што праз некаторы час яны абавязкова скарыстаюцца запрашэннем жыхароў маланаселеных вёсак і  наведаюць іх з новай канцэртнай праграмай. Любоў Карповіч,  дырэктар  Песачанскага ЦКіВЧ  

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей