Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Экран жніва на 26 ліпеня 2011 года

28.07.2011
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 9508 га збожжавых і зернебабовых, што складае 25,5 %. Намалочана 34230,3 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 36 ц/га. Высокія тэмпы  ў ААТ “Скабін” — абмалочана 44,4 % да плана, ф-ле “Лакнея” — 40,6 %, ААТ “Старыца-Агра” — 34,3 %. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Піянер-Агра” — 51,1 ц/га,  “Семежава” — 50,8,  “Старыца-Агра” — 43,7,  “Скабін” — 42,4, ф-ле “В. Раёўка” — 40,3. Самыя большыя намалоты ў ААТ “Капыльскае” — 4266 тон,  “Старыца-Агра” — 3026 тон (з якіх 1845 тон сплюшчана), “Семежава” — 2817,2 тоны. Дзяржзаказ па продажы збожжа дзяржаве выкананы на 50 %. Справіліся з заданнем шэсць сельгаспрадпрыемстваў: ААТ “Скабін”, “Семежава”, “Капыльскае”, “Суворава-Агра”, ф-л “Лакнея”, СГФ “Крыніца”. Практычна закончана ўборка азімага рапсу — на 99 % плошчаў. Намалочана 9560 тон пры ўраджайнасці 21 ц/га. Найбольш урадзіла гэта культура ў ААТ “Старыца-Агра” — 37,8 ц/га,  “Піянер-Агра” — 31,9. Рэалізавана дзяржаве 6965 тон з 7000 неабходных.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей